Галоўныя навіны
19.08.2008
Фармаванне ўчастковых выбарчых камісій
18.08.2008
Паведамленне для журналістаў
16.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
08.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
06.08.2008
“Адной дэкларацыі мала”
05.08.2008
Праваабаронцаў у Беларусі цкуюць як дысыдэнтаў у СССР
01.08.2008
5 жніўня адбудзецца прэзентацыя рускай версіі справаздачы Абсерваторыі па абароне правоў праваабаронцаў
22.07.2008
Аналіз фармаваньня акруговых камісіяў
15.07.2008
Праваабаронцы за свабодныя выбары: практыка фармаваньня акруговых выбарчых камісіяў засталася нязьменнай (абнаўлена табліца)
11.07.2008
Маніторынг выбарчай кампаніі: заклапочанасьць выклікае агульная грамадска-палітычная атмасфера
11.07.2008
Колькасьць арыштаў грамадзка-палітычных актывістаў расьце
03.07.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, чэрвень 2008 году


Навукоўцы супраць АЭС

22.04.2008. Тэгі: грамадства.
Крыніца: «Наша Ніва».

Аргкамітэт руху «За бязьядзерную Беларусь» створаны 21 красавіка ў Менску на пасяджэньні групы вучоных, якія 9 сакавіка ініцыявалі стварэньне руху. У аргкамітэт увайшлі вучоныя Ягор Фядзюшын, Юрый Варонежцаў, Георгій Лепін, Іван Нікітчанка і інш.

Як зазначыў дырэктар інстытуту гуманітарных і экалягічных тэхналёгій Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналёгій кандыдат тэхнічных навук Ягор Фядзюшын, аргкамітэт будзе рабіць усё, каб «дастукацца да розуму ўсіх чыноўнікаў». Паводле меркаваньня вучонага, будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Беларусі нельга дапусьціць.

«За ўвесь час спрэчак, будаваць ці не АЭС, ніхто ніякіх даных і эканамічнага абгрунтаваньня ў абарону атамнай энэргетыкі не прывёў», — заявіў Я.Фядзюшын.

На пасяджэньні прынята адозва да вучоных Беларусі і іншых краін. У ёй зазначана, што «краінай, найбольш пацярпелай ад так званага мірнага атаму, зьяўляецца Беларусь». Таму вучоныя выступаюць за недапушчальнасьць разьмяшчэньня на тэрыторыі краіны ядзернай зброі і яе элемэнтаў, будаўніцтва АЭС і захоўваньня ядзерных адходаў.

«Беларусь разьмешчана ў самым цэнтры Эўропы і можа зьяўляцца прыкладам для многіх краін сьвету ў стварэньні бясьпечных умоў пражываньня для народу. Вучоныя ўскладаюць на сябе асаблівую адказнасьць за бясьпечныя ўмовыя пражываньня людзей», — гаворыцца ў адозьве.

Вучоныя прынялі таксама рашэньне ўдзельнічаць у «Чарнобыльскім шляху — 2008», што пройдзе 26 красавіка.

На пасяджэньні прысутнічалі прадстаўнікі пасольства Ўкраіны ў Беларусі.

Паводле: Натальля Кароткая, БелаПАН

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования