Галоўныя навіны
26.12.2008
Шаноўныя сябры, чытачы нашага сайту, прыхільнікі і аднадумцы!
15.12.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, кастрычнік-лістапад 2008 году
09.12.2008
Міжнародная федэрацыя правоў чалавека (FIDH) і Праваабарончы цэнтр "Вясна" заклікаюць урад Рэспублікі Беларусь выконваць міжнародныя абавязацельствы ў галіне правоў чалавека
04.12.2008
На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году


У Гомелі судзілі журналіста за чырвонае паліто і белыя паветраныя шырыкі

23.04.2008. Тэгі: адміністратыўная справа, дэмакратычны актывіст.
Крыніца: «Еўрапейскае радыё».

За ўдзел у экскурсіі, прысвечанай 90-м угодкам Беларускай Народнай Рэспублікі, у Гомелі аштрафавалі актывістаў дэмакратычных палітычных партый Івана Адаменку і Дзмітрыя Кутасава, а таксама журналіста Таццяну Бублікаву. Ім прысудзілі штраф ад 525 да 700 тысяч рублёў. 

 

Актывісты Аляксандр Працко і Святаслаў Шапавалаў правядуць за кратамі адпаведна 7 і 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Усіх іх прызналі вінаватымі ва ўдзеле ў складзе арганізаванай групы грамадзян у вулічным шэсці і правядзенні пікету. У якасці доказу ў судзе дэманстраваўся відэазапіс, зроблены міліцыянтамі.

Нагадаем, 23 сакавіка каля 20-ці чалавек з чырвонымі і белымі паветранымі шарыкамі прайшлі ў Гомелі па месцах, звязаных з дзейнасцю міністра БНР Палуты Бадуновай. На 9 з іх тады былі складзеныя адміністрацыйныя пратаколы.

Журналіста Бублікаву пакаралі нягледзячы на тое, што яна мела рэдакцыйнае заданне газеты "Товарищ" падрыхтаваць матэрыял пра экскурсію. Ёй у віну ставіліся два белых паветраных шарыка, прывязаных да сумкі. Суддзя падкрэсліў, што паліто ў журналіста было чырвонае, таму колеравая гама атрымалася "апазіцыйнай".

23 красавіка ў Гомелі будуць судзіць іншых удзельнікаў экскурсіі.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования