Рэктар Шымаў здаўся
22.04.2008.
Тэгі: Малады Фронт, моладзевы актывіст, адлічэньні.
Крыніца: Прэс-служба «Маладога Фронту».
Строгаю вымоваю ў дачыненьні да актывісткі Маладога Фронту Людвісі Атакулавай абмежаваўся рэктар БДЭУ Шымаў.
Нагадаем, студэнтке 3-га курса факультэта “Вышэйшая школа турызму” Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсітэту пагражала адлічэньне за актыўную палітычную дзейнасьць: на адмысловым паседжаньні рэктарат прыняў рашэньне хадайнічаць перад Шымавым аб выключэньні актывісткі. Але пад націскам салідарных студэнтаў, якія назьбіралі больш за 200 подпісаў у падтрымку Людвісі і выступілі з афіцыйным пратэстам супраць рашэньня рэктарату, Шымаў быў вымушаны здацца.
“Падчас нашай размовы спадар Шымаў вельмі абураўся грамадзкай рэакцыяй на маё магчымае выключэньне, - распавядае Людвіся, - паказваў шматлікія інтэрнэт-раздрукоўкі з інфармацыяй пра рэпрэсіі ў адносінах да студэнтаў БДЭУ, спрабаваў даказаць, што “на яго душы” ніводнага выключэньня па палітычных матывах. Але ў той жа момант зараз ідзе ціск на тых неабыякавых студэнтаў, якія не пабаяліся паставіць подпіс у маю абарону, ведаю, што іх выклікаюць у дэканат і пагражаюць сур’ёзнымі наступствамі. Я вельмі рада, што студэнцкая салідарнасьць прынесла плён”, - кажа Людвіся Атакулава.
Навіны па тэме
03.07.2008 «Сьвяточныя» затрыманьні маладафронтаўцаў у Магілёве
02.07.2008 Новыя арышты маладафронтаўцаў
02.07.2008 Мазырскую актывістку выключаюць з унівэрсытэту
30.06.2008 Суд спыніў справу Івана Стасюка
30.06.2008 Мазыранін, якога прызываюць у частку Паўлічэнкі, адмовіўся ўзяць позву
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма









