Галоўныя навіны
19.08.2008
Фармаванне ўчастковых выбарчых камісій
18.08.2008
Паведамленне для журналістаў
16.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
08.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
06.08.2008
“Адной дэкларацыі мала”
05.08.2008
Праваабаронцаў у Беларусі цкуюць як дысыдэнтаў у СССР
01.08.2008
5 жніўня адбудзецца прэзентацыя рускай версіі справаздачы Абсерваторыі па абароне правоў праваабаронцаў
22.07.2008
Аналіз фармаваньня акруговых камісіяў
15.07.2008
Праваабаронцы за свабодныя выбары: практыка фармаваньня акруговых выбарчых камісіяў засталася нязьменнай (абнаўлена табліца)
11.07.2008
Маніторынг выбарчай кампаніі: заклапочанасьць выклікае агульная грамадска-палітычная атмасфера
11.07.2008
Колькасьць арыштаў грамадзка-палітычных актывістаў расьце
03.07.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, чэрвень 2008 году


23 красавіка Мінюст адклаў рэгістрацыю ПАГА “Рух “За Свабоду”.

23.04.2008. Тэгі: рэгістрацыя, Рух За Свабоду, Мінюст.
Крыніца: Прэс-служба А.Мілінкевіча.

Сёньня Міністэрства юстыцыі Беларусі адклала регістрацыю праваабарончага грамадзкага аб'яднаньня "Рух "За свабоду". Намеснік міністра прапанаваў лідэру Руху “За Свабоду” Аляксандру Мілінкевічу месяц на выпраўленне дакументаў.

Галоўныя прэтэнзіі Мінюста зводзіліся да таго, што мэты і задачы, заяўленыя ва ўстаўных дакументах, не адпавядаюць платформе Руху “За Свабоду”, якая змешчана на асабістым сайце Аляксандра Мілінкевіча. Да таго ж, выяўлены нібыта неадпаведнасці ў графічнай схеме структуры грамадскага аб’яднання, якая падаецца разам з дакументамі. 

Па словах, Аляксандра Мілінкевіча намеснік міністра адзначыў, што лідэр ствараемага Руху мае адміністрацыйныя парушэнні, што можа быць перашкодай для рэгістрацыі. “А калі вязень выйдзе з турмы і захоча зарэгістраваць грамадскае аб’яднанне ў абарону вязняў, Вы яму таксама адмовіце?”– парыраваў Мілінкевіч. 

– Мы будзем і надалей працягваць спробы рэгістрацыі Руху. Няхай сітуацыія пры гэтым будзе выглядаць абсурдна. Мы хочам дзейнічаць легальна, абараняць інтарэсы людзей. Нам нам няма чаго хаваць ад грамадства, – сказаў Аляксандр Мілінкевіч. 

Адказ Міністэрства юстыцыі павінна было даць не пазней за 10 красавіка, паколькі на прыняцце рашэння па закону даецца месяц, аднак пра рашэнне аб адтэрміноўцы было паведамлена толькі зараз, са спазненнем амаль на два тыдні. А дакументы па адтэрміноўцы, якія атрымаў на рукі Аляксандр Мілінкевіч, датаваны 15 красавіка.

Адзін са стваральнікаў руху, экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Мілінкевіч лічыць адказ Мінюсту канструктыўным: "На гэты раз нам ня проста кажуць: "Чытайце заканадаўства", як было раней, і мы ня ведалі, што мы мусім выправіць. Зараз нам высунулі канкрэтныя прапановы, што трэба зьмяніць, і далі канкрэтны тэрмін на тое, каб гэта зрабіць і, такім чынам, нас зарэгістраваць. Я мяркую, што мы на шляху легалізацыі і рэгістрацыі "Руху "За свободу", — заявіў А.Мілінкевіч.

 

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования