Галоўныя навіны
26.12.2008
Шаноўныя сябры, чытачы нашага сайту, прыхільнікі і аднадумцы!
15.12.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, кастрычнік-лістапад 2008 году
09.12.2008
Міжнародная федэрацыя правоў чалавека (FIDH) і Праваабарончы цэнтр "Вясна" заклікаюць урад Рэспублікі Беларусь выконваць міжнародныя абавязацельствы ў галіне правоў чалавека
04.12.2008
На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году


Новы арышт у Гомелі: 15 сутак пенсіянеру Няпомняшчаму

23.04.2008. Тэгі: суды, адміністратыўная справа, арышт.
Крыніца: Радыё «Свабода».

Карэспандэнт "Свабоды" пасьпеў паразмаўляць з Уладзімерам Няпомняшчым, калі ён зьбіраўся на суд:

“Ужо падрыхтаваў вялікі заплечнік. Паклаў надзіманы матрац, бялізну, шкарпэткі. Бяру сала, цыбулю, часнык”.

На апраўдальны прысуд Уладзімер Няпомняшчы не спадзяваўся. Увесь гэты працэс ён лічыць заказным:

“І магу патлумачыць, чаму. У маіх дзеяньнях няма ніякага крыміналу. Я, можна сказаць, ня ўдзельнічаў у чымсьці, а толькі прысутнічаў.

Так, на мне была пэўнага кшталту апазыцыйная форма, але ў руках не было нічога. На мне быў бэрэт з “Пагоняй” і бел-чырвона-белым сьцягам і чырвоная куртка са значком “Жыве Беларусь!”. Але ж я так апранаюся рэгулярна. І калі ў судзе лічаць, што гэта апазыцыйны выгляд, дык атрымліваецца, што мяне трэба хапаць і цягнуць у суд адразу, як толькі я выйшаў з пад’езду.

Але ж я не хаваю сваіх поглядаў. Яны ў мяне ёсьць, і я хаджу ў такім выглядзе. Але ж гэта не азначае, што я прыйшоў гэтым разам менавіта затым, каб прыцягнуць да сябе ўвагу. Я ўвесь час прыцягваю ўвагу. І паказваю свае адносіны да ўлады”.

23 сакавіка каля 20 чалавек з чырвонымі і белымі паветранымі балёнікамі прайшлі па месцах, зьвязаных зь дзейнасьцю міністра БНР Палуты Бадуновай. На 8 экскурсантаў супрацоўнікі міліцыі склалі пратаколы і абвінавацілі іх у парушэньні парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў.

Cудзьдзя Алег Харошка арыштаваў Сьвятаслава Шапавалава і Аляксандра Процку на 10 і 7 сутак адпаведна. Іншым удзельнікам экскурсіі прызначаныя штрафы: Івану Адаменку — 20 базавых велічыняў, Тацяне Бублікавай і Зьмітру Кутасаву — па 15.

Старшыня гомельскай гарадзкой філіі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Андрэй Толчын, які прысутнічаў на судзе, распавёў нашаму радыё, што такіх судоў ён яшчэ ніколі ня бачыў, хоць прысутнічаў на дзясятках паседжаньняў:

“Судзьдзя Алег Харошка расцаніў два белыя балёнікі і чырвонае паліто ўдзельніцы экскурсіі як выраз палітычных поглядаў. Ён так і сказаў”.

Суду чакаюць яшчэ два ўдзельнікі экскурсіі — Сяргей Трыфанаў і Марыя Тульжанкова. Ні сёньня, ні ўчора яны ў суд не зьявіліся. Судзьдзя Алег Харошка паабяцаў даставіць іх у суд прымусова.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования