Галоўныя навіны
26.12.2008
Шаноўныя сябры, чытачы нашага сайту, прыхільнікі і аднадумцы!
15.12.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, кастрычнік-лістапад 2008 году
09.12.2008
Міжнародная федэрацыя правоў чалавека (FIDH) і Праваабарончы цэнтр "Вясна" заклікаюць урад Рэспублікі Беларусь выконваць міжнародныя абавязацельствы ў галіне правоў чалавека
04.12.2008
На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году


Падчас затрымання накладу «Віцебскага кур’ера» ў Шчукіна здарыўся сардэчны прыступ

25.04.2008. Тэгі: затрыманьні, журналісты, праваабаронцы, незалежныя выданьні.
Крыніца: Радыё "Рацыя".

24 красавіка прыкладна а 20-й гадзіне на ўскрайку Віцебска міліцыянты затрымалі тыраж газеты “Віцебскі кур’ер М”.

Як высветлілася, рэйсавы аўтобус са Смаленску, на якім перавозілі газету, да абласнога цэнтра суправаджала машына з міліцыянтамі. На першым жа прыпынку ў горадзе людзі ў форме кінуліся канфіскоўваць выданне. Паводле сведак, гэта выглядала даволі брутальна. Падчас захопу парвалі валізу ў Валерыя Шчукіна. У момант сутыкнення яму стала дрэнна. Прыйшлося выклікаць “хуткую дапамогу”, якая адвезла вядомага праваабаронцу і журналіста ў 2-ю гарадскую бальніцу. Зараз ён з вельмі высокім ціскам і сардэчным прыступам знаходзіцца ў аддзяленні кардыялогіі.

Большую частку наклада даставілі ў Кастрычніцкі РАУС. Астатнюю, якая была ў легкавіку супрацоўніка рэдакцыі Алега Баршчэўскага, перахапілі на вуліцах горада супрацоўнікі ДПС.

У РАУС былі пералічаныя ўсе асобнікі выдання, колькасць якіх адпавядала замоўленаму тыражу.

Па словах прадстаўнікоў рэдакцыі, міліцыянты складаюць пратакол па частцы 2 артыкула 22.9 КоАП Рэспублікі Беларусь, які прадугледжвае пакаранне за “парушенне вызначанага парадку рассылання абавязковых бясплатных паасобнікаў перыядычных друкаваных выданняў, распаўсюд эратычных выданняў, апублікавання сродкам масавай інфармацыі абвяржэнняя, а таксама распаўсюд... без выходных дадзеных”. Ніводнага з падобных парушэнняў рэдакцыя не зрабіла.

“Віцебскі кур’ер М” з-за перашкодаў мясцовых уладаў не выходзіў некалькі месяцаў. Нягледзячы на тое што рэдакцыя мае памяшканне, ёй катэгарычна адмаўляюць у юрыдычным адрасе. А першы пасля перапынку наклад арыштавалі.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования