Бабруйскі праваахоўны рэйд
25.04.2008.
Тэгі: перасьлед, масавае мерапрыемства, міліцыя.
У рэгіёнах міліцыянты выяўляюць патэнцыйных удзельнікаў "Чарнобыльскага шляху"
Як паведаміў бабруйскі дэмакратычны актывіст і праваабаронца Ігар Ходзька, яшчэ ўчора міліцыянты прыходзілі да яго дахаты, аднак Ігара не было дома. Сёньня два супрацоўнікі міліцыі, малодшы і старэйшы лейтэнанты, засталі яго ў хаце і пацікавіліся, ці паедзе ён у Менск на "Чарнобыльскі шлях". У руках яны трымалі паперы з фотаздымкамі, на адным з якіх Ігар пазнаў свайго сябра Алеся Чыгіра, некалі звольненага за палітычныя погляды настаўніка. Міліцыянты папрасілі падпісаць пратакол, не даўшы азнаёміцца з ім. Ігар Ходзька адмовіўся.
Такім чынам, улады традыцыйна маюць намер не дапусьціць рэгіянальных актывістай да ўдзелу ў санкцыянаванай дэмакратычнай акцыі.
Навіны па тэме
03.10.2008 Афіцыйная прэса апублікавала сьпісы «экстрэмісцкіх матэрыялаў»
03.10.2008 Па вызваленьні Алеся Чыгіра зноў чакае суд
02.10.2008 Яшчэ аднаго кандыдата ў дэпутаты звольнілі з працы
02.10.2008 Выбары скончыліся –запрацавалі суды
02.10.2008 Зноў пачынаюцца рэпрэсіі?
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма











