Консул ЗША: амерыканскага адваката збілі ў турме КДБ Беларусі
30.04.2008.
Тэгі: зьняволеныя, гвалт, умовы ўтрыманьня.
Крыніца: Радыё "Рацыя".
Консул Злучаных Штатаў Амерыкі Кэралайн Сэвэдж паведаміла, што арыштаваны ў Мінску амерыканскіх грамадзянін адвакат Эмануілам Зэльцэр быў збіты на другі і трэці дзень затрымання.
Па словах консула, такія звесткі яна атрымала ад самога арыштаванага адваката. Па выніку наведвання турмы консул накіравала справаздачу ў Вашынгтон, паведаміў Тэлеграф.
Дзярждэп ЗША звярнуўся да ўлад Беларусі з "настойлівым заклікам" вызваліць грамадзяніна ЗША адваката Эмануіла Зэльцэра "па гуманных меркаваннях". Па словах супрацоўнікаў амерыканскай амбасады ў Беларусі, затрыманы амерыканскі юрыст вельмі дрэнна сябе адчувае. У дыпмісіі надзвычай занепакоеныя станам яго здароўя і ўмовамі ўтрымання.
Консул Злучаных Штатаў у Беларусі Кэралайн Сэвэдж заявіла пасля сустрэчы з затрыманым амерыканцам, што ЗША "сур'ёзна занепакоеныя" станам яго здароўя. Па яе словах, Эмануіл Зэльцэр за час знаходжання ў КДБ Беларусі моцна схуднеў і вельмі саслаб.
Навіны па тэме
25.07.2008 Офіс АБСЕ у Менску займаецца праблемай умоваў побыту затрыманых у турме на Акрэсціна
21.07.2008 Спроба масавага суіцыду ў бабруйскай калёніі
17.07.2008 Вязьні пагражаюць самагубствам
14.07.2008 Журналіста Сяргея Панамарова міліцыя груба выдаліла з райвыканкама
10.07.2008 Алесю Ясюк закавалі ў кайданкі дома
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма









