У Гомелі на КДБ выклікалі міліцыю
30.04.2008.
Тэгі: КДБ, дэмакратычны актывіст, міліцыя.
Крыніца: Радыё "Рацыя".
Гомельскі актывіст апазіцыі Канстанцін Жукоўскі выклікаў міліцыю пасля адмовы супрацоўнікаў упраўлення КДБ па Гомельскай вобласці даць яму кнігу скаргаў.
Як паведаміў БелаПАН К.Жукоўскі, 29 красавіка ён разам з другім актывістам, Андрэем Цянютам, прыехаў ва УКДБ, каб забраць камп'ютэр і іншыя рэчы апошняга, канфіскаваныя пры вобыску ў верасні 2007 года. У адносінах да А.Цянюты была распачата крымінальная справа за ўдзел у дзейнасці незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт". У ходзе вобыску ў актывіста апазіцыі канфсікаваны камп'ютэр і ўласныя рэчы. 25 красавіка А.Цянюту паведамілі, што вытворчасць па крымінальнай справе ў адносінах да яго спынена і ён можа забраць камп'ютэр.
- Калі мы прыехалі ў камітэт, каб падаць заяву і ва ўстаноўленым парадку забраць камп'ютэр, супрацоўнікі КДБ адмовіліся рэгістраваць заяву Цянюты. Я патрабаваў кнігу скаргаў. Супрацоўнік камітэта адмовіў мне ў просьбе і сказаў, што КДБ не крама. Кнігу скаргаў павінны прад'яўляць па першым патрабаванні, таму, каб аднавіць законнасць і справядлівасць, я выклікаў міліцыю, — сказаў К.Жукоўскі.
Паводле яго слоў, міліцыянеры, якія прыбылі па выкліку, абавязалі супрацоўнікаў КДБ даць кнігу скаргаў, дзе А.Цянюта зрабіў запіс аб тым, што яго заяву адмовіліся рэгістраваць. Бліжэйшым часам актывіст мае намер паўтарыць спробу зарэгістраваць заяву.Навіны па тэме
14.05.2008 На правабаронцу Віктара Сазонава складзены адміністратыўны пратакол за бел-чырвона-белы сьцяг
14.05.2008 Гомель: з актывіста спаганяюць падаткі праз суд
14.05.2008 Ленінскі суд Магілёву не задаволіў скаргу актывістаў
14.05.2008 Міліцыянты цікавяцца творчасьцю Марачкіна
13.05.2008 Магілёў: суд не задаволіў скаргі партыйнага актывіста
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма







