Адміністрацыя ЗША разглядае, якім чынам працягваць дыпляматычныя адносіны з Беларусьсю
02.05.2008.
Тэгі: палітыка, ЗША.
Крыніца: «Наша Ніва».
«Мы разглядаем увесь спектр варыянтаў адносна нашай дыпламатычнай прысутнасці, але на гэты момант не прынялі ніякага афіцыйнага рашэння», — заявіў прэс‑сакратар Дзярждэпартамента Том Кейсі на брыфінгу 1 мая.
Ён абверг паведамленне Асашыэйтэд Прэс аб тым, што ЗША запатрабавалі ад Беларусі закрыць пасольства ў Вашынгтоне і консульства ў Нью‑Йорку, а таксама заявілі аб намеры спыніць работу свайго пасольства ў Мінску. Асашыэйтэд Прэс таксама паведамляла, што для адклікання сваіх дыпламатаў беларускаму боку даваўся тэрмін да 16 мая, а пасольства ЗША павінна было спыніць работу ўжо 2 мая.
Тым часам група амерыканскіх дыпламатаў, аб’яўленых беларускімі ўладамі персонамі нон грата, рыхтуецца пакінуць Беларусь. На сустрэчы ў беларускім МЗС 1 мая часовы павераны ЗША ў Беларусі Джонатан Мур пацвердзіў, што яны пакінуць краіну ва ўстаноўленыя тэрміны.
Нагадаем, спіс дыпламатаў, якім прадпісана на працягу 72 гадзін пакінуць Беларусь, быў уручаны Джонатану Муру 30 красавіка. Устаноўлены тэрмін, такім чынам, заканчваецца 3 мая.
БелаПАН
Навіны па тэме
19.08.2008 Марцаў: Цяперашніх палітвязняў выпусцяць, але будуць новыя
14.08.2008 Беларусь спыняе аздараўленьне дзяцей у ЗША
14.08.2008 СНД пад ?
14.08.2008 Грузія выйшла з СНД
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма









