Актывіст Праваабарончага цэнтру “Вясна” з Гародні Мікола Лемяноўскі, затрыманы падчас акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, абвінавачваецца ў непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліціі і дробным хуліганстве
03.03.2005.
Падчас акцыі пратэсту ў Гародні, па папярэдняй інфармацыі, затрыманыя чатыры удзельнікі акцыі.Актывіст Праваабарончага цэнтру "Вясна" Мікола Лемяноўскі быў затрыманы падчас перадачы інфармацыі ад адбываючыхся падзеях у цэнтральны офіс. Зараз ён дастаўлены ў РУУС Ленінскага раёну г. Гродна, дзе на яго складаюцца пратаколы аб адміністратыўных правапарушэньнях па арт. 156 (дробнае хуліганства) і арт. 166 (непадпарадкаваньне патрабваньням супрацоўнікаў міліцыі). У выпадку прыцягненьня М. Лемяноўскага да адказнасьці яму пагражае адміністратыўны арышт да 15 сутак. Затрыманьне праводзіў оперупаўнаважаны Ленінскага РУУС г. Гродна Уладзімір Бузюк.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








