КДБ працягвае цікавіцца актывістамі
08.05.2008.
Тэгі: допыт, моладзевы актывіст, КДБ.
Крыніца: Радыё «Свабода».
Моладзевую актывістку, навучэнку трэцяга курсу магілёўскага бібліятэчнага тэхнікума Кацярыну Юрчанкову наведаў падчас заняткаў супрацоўнік КДБ. Актывістцы ён назваўся супрацоўнікам контравыведкі Аляксандрам Мядзьведзевым.
Гутарыла Кацярына Юрчанкова зь Мядзьведзевым сам-насам у кабінэце адміністрацыі тэхнікума. Туды яе запрасіла адна з выкладчыц тэхнікума.
“Яго цікавіла, сябрам якой арганізацыі я зьяўляюся, у якіх акцыях апазыцыі ўдзельнічала й каго ведаю з магілёўскай апазыцыі. Ён мне казаў, што Злучаныя Штаты Амэрыкі фінансуюць беларускую апазыцыю, якая шкодзіць стабільнасьці ў Беларусі. Казаў пра тое, што трэба пазьбягаць стасункаў з апазыцыяй. Ён таксама сказаў, што ён за мной даўно назірае й ужо адзначыў мае лідэрскія якасьці, якія трэба разьвіваць. Трэба быць добрым грамадзянінам і супрацоўнічаць з КДБ. Я ўсё выслухала, але нічога на гэта не адказала. На тым і разьвіталіся”, - паведаміла Кацярына
Кацярына Юрчанкова ўдзельнічала ў некалькіх адукацыйных праграмах моладзевых арганізацыяў Беларусі й замежжа. Менавіта з гэтым яна й зьвязвае візыт супрацоўніка КДБ.
Навіны па тэме
18.07.2008 Аляксандра Дабравольскага дапыталі па справе аб выбуху ў Мінску
17.07.2008 Алесь СЕРГІЕНКА: “Яны выламалі ўваходныя дзверы і нават не прадставіліся”
16.07.2008 Затрыманы Міхал Шарамет знаходзіцца ў сьледчым аддзеле КДБ
14.07.2008 Дзяніса Турчаняка выклікалі ў сувязі з выбухам ў Мінску
11.07.2008 Ільлю Богдана адшукалі ў Маскоўскім РУУС
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма









