Актывіст Партыі БНФ з Гародні Вадзім Саранчукоў атрымаў 10 сутак адміністратыўнага арышту
04.03.2005.
Сёньня ў Гародні быў затрыманы актывіст Партыі БНФ, давераная асоба кандыдата ў дэпутаты ад БНФ Сяргея Антусевіча -- Вадзім Саранчукоў. Суд Ленінскага раёну г. Гародні вынес рашэньне пакараць яго 10 суткамі адміністратыўнага арышту за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, якая адбылася 10 лютага гэтага году ў г. Гродна.Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








