Пракуратура падтрымлівае дзеяньні КДБ у дачыненьні да незалежных журналістаў
08.05.2008.
Тэгі: журналісты, КДБ, канфіскацыя, свабода слова, ператрус.
Крыніца: Прэс-служба БАЖ.
Упраўленне КДБ па Гомельскай вобласці не выявіла парушэнняў заканадаўства у дзеяннях асобаў, што праводзілі ператрус у кватэры сябра БАЖ Анатоля Гатоўчыца і забралі яго працоўныя прылады. Што да вяртання журналісту забраных рэчаў рашэнне будзе прымаць «орган, які вядзе крымінальны працэс».
Пра гэта гаворыцца ў лісце (№ 31/4 Г-80 ад 29.04.2008), які сп. Гатоўчыц атрымаў у адказ на свой зварот у абласное ўпраўленне КДБ. Журналіст патрабаваў вярнуць адабраную ў яго супрацоўнікамі КДБ маёмасць — камп’ютары, фотаапарат, кнігі, дыскі і іншыя рэчы і падкрэсліваў, што гэтыя рэчы былі яго працоўнымі прыладамі.
Па выніках праверкі абласное ўпраўленне КДБ прыйшло да высновы, што ператрус у кватэры сп-ра Гатоўчыца праведзены «ў адпаведнасці з патрабаваннямі Крымінальна-працэсуальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь, у рамках выканання следчага даручэння, на падставе пастановы, якую санкцыянаваў намеснік пракурора г. Мінска Стук А.К.
«Рашэнне адносна таго, прызнаць забраныя прадметы і дакументы рэчавымі доказамі альбо вярнуць іх законнаму ўладальніку, прымае орган, які вядзе крымінальны працэс, — гаворыцца ў лісце.
Раней пракуратура г. Мінска на аналагічны зварот Анатоля Гатоўчыца адказала, што «пытанне… будзе разгледжана паўторна пасля заканчэння даглядаў гэтай маёмасці».
Навіны па тэме
26.08.2008 КДБ вяртае журналістам кампутары
21.08.2008 Спроба здабыць інфармацыю трактуецца як «дэстабілізацыя абстаноўкі»?
20.08.2008 Па справе аб выбуху ў Менску дапыталі рэдактара газеты «Антэна»
19.08.2008 Асвятленне выбараў застаецца «традыцыйным»
18.08.2008 Затрымалі на мяжы
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма









