Магілёўскі актывіст судзіцца з гарвыканкамам
08.05.2008.
Тэгі: суды, дэмакратычны актывіст, БНР.
Крыніца: Радыё «Свабода».
Мікалай Расюк лічыць, што заяўка разглядалася з парушэньнем заканадаўства. У сувязі з гэтым ён таксама патрабуе прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасьці кіраўніка справаў гарвыканкаму Ігара Аўсеенку.
Гарвыканкам не дазволіў правесьці мітынг і шэсьце да Дня волі, спаслаўшыся на тое, што месцы правядзеньня гэтых імпрэзаў рамантуюцца.
Сёньня судзьдзя Кужалева абавязала прадстаўніка гарвыканкаму да 12 траўня падаць суду дакумэнты, якія пацьвярджаюць, што ў гэтых месцах сапраўды вёўся рамонт.
12 траўня суд працягнецца.
Мітынг меўся адбыцца 23 сакавіка ў вызначаным уладай месцы — на пляцоўцы перад Палацам культуры й адпачынку Магілёўскага гарвыканкаму.
Адразу ж пасьля суду карэспандэнт “Свабоды” наведаў месца меркаванага мітынгу. Палац культуры й адпачынку гарвыканкаму знаходзіцца ў аварыйным стане. У будынку не праводзіцца ніякіх мерапрыемстваў. Пляцоўка, як відаць на здымку, не рамантавалася ўжо даўно.
Навіны па тэме
17.07.2008 Мінгарсуд адмовіў журналістцы “Народнай волі” у праве … звяртацца ў суд
17.07.2008 Гомельшчына: партыйцаў і грамадскіх актывістаў дапытваюць адносна датычнасьці да выбуху
16.07.2008 Актывіст пераконвае настаўніцу беларускай мовы вучыць па-беларуску
16.07.2008 Мясцовыя ўлады адмовіліся атрымаць ліст ад грамадзкага актывіста, дасланы поштай
16.07.2008 Затрыманьні па справе выбуху 4 ліпеня прызнаныя судом правамоцнымі
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма









