Аплаціць галадоўку!
08.05.2008.
Тэгі: суды, Малады Фронт, арышт, умовы ўтрыманьня.
Ізалятар часовага ўтрыманьня Гомеля падаў у суд пазоў з патрабаваньнем спагнаць з кіраўніка Гомельскай філіі "Маладога Фронту" Андруся Цянюты грошы, якія маладафронтавец павінен быў выплаціць за 10-сутачны арышт перад Днём Волі.
“Я вельмі абураны такімі патрабаваньнямі, бо мой арышт быў незаконным і ганебным, ў знак пратэсту ў судовай залі я аб’явіў галадоўку. За што я павінен плаціць грошы, калі я адмаўляўся ад ежы (што, дарэчы, было зафіксавана ў афіцыйных дакумантах), я не разумею. Таму нават калі суд задаволіць пазоў ІЧУ, ці наўрад я буду штосьці аплочваць,” - тлумачыў Андрусь Цянюта напярэдадні суду.
Тым ня менш, суд, які адбыўся 7 траўня, задаволіў пазоў, і цяпер маладафронтавец вінен ізалятару 44 150 рублёў “за ўмовы знаходжаньня”. Між тым, адзінай “умовай дабрабыту” у камеры ізалятара, па словах Андруся Цянюты, была электрычная лямпачка.
Навіны па тэме
29.08.2008 Новая крымінальная справа супраць “маладафронтаўцаў”?
28.08.2008 За заклік да байкоту і пратэстаў супраць фальсіфікацый арыштаваны актывіст «Еўрапейскай Беларусі»
21.08.2008 Распаўсюдніка «Товарища» аднавілі на працы
21.08.2008 Рашэнне па справе Аляксандра Меха сёння прынята не будзе
21.08.2008 Вінцук Вячорка: "Маем доказы палітычнага характару справы Аляксандра Меха"
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма









