Гродзенскіх апазіцыянераў пераследуюць за Lombard
08.05.2008.
Тэгі: перасьлед, дэмакратычны актывіст, міліцыя.
Крыніца: Радыё "Рацыя".
Гродзенскія міліцыянеры пераследуюць намесніка старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады Віктара Сазонава і старшыню абласной суполкі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Юрыя Істоміна. 7 траўня маёр міліцыі Пётр Ленец па тэлефоне прапанаваў грамадскім актывістам з’явіцца ў Ленінскі РАУС дзеля дачы нейкіх тлумачэнняў.
Ні Віктар Сазонаў, ні Юры Істомін не збіраюцца з’яўляцца на размову без адпаведнай позвы, якую паводле беларускага заканадаўства павінны атрымаць ад супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Зацікаўленасць міліцыянтаў апазіцыянерамі, на думку Віктара Сазонава, тлумачыцца хутчэй за ўсё іх удзелам у канцэрце знакамітага польскага гурта Lombard, які адбыўся ў Гродне 2 траўня. Узняўшыся на дах суседняга з пляцоўкай, дзе адбыўся выступ, будынка Віктар Сазонаў і Юры Істомін трымалі бел-чырвона-белы сцяг:
- Цалкам верагодна, што менавіта бел-чырвона-белы сцяг прыцягнуў увагу міліцыянтаў да нашых асобаў. Але незарэгістраваную сімволіку нельга выкарыстоўваць на канцэртах, мітынгах і гэтак далей. Што датычыць даха, то я, як праваабаронца, упершыню сустракаюся з такой сітуацыяй, - зазначыў Віктар Сазонаў.Навіны па тэме
02.07.2008 Аўтухоў падаў у абласны суд
02.07.2008 У Брэсце пададзена заяўка на правядзенне “Маршу дробных хуліганаў”
30.06.2008 Апазіцыянер? На зборы! Кандыдат? Зьбяры ў радні дэкларацыі!
26.06.2008 У Баранавічах “правяраюць” патэнцыйнага кандыдата ў парламент
25.06.2008 Алесь Чыгір супраць бабруйскай міліцыі
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма









