Сяргею Парсюкевічу неабходна аперацыя
12.05.2008.
Тэгі: палітвязьні, здароўе, умовы ўтрыманьня.
Віцебскаму прадпрымальніку Сяргею Парсюкевічу, які цяпер знаходзіцца ў Жодзінскім СІЗА, неабходная аперацыя ў сувязі з паліпозам. Пра гэта БелаПАН паведаміла адвакатка палітвязьня Вера Страмкоўская, якая з Сяргеем Парсюкевічам 3 траўня. Яна адзначыла, што палітвязень дрэнна сябе адчувае, і дзякуе ўсім, хто яго падтрымлівае.
Па яе словах, асуджаны ўжо напісаў заяву пра датэрміновы, да ўступленьня прысуду ў законную сілу, перавод са сьледчага ізалятару ў калонію, бо толькі адтуль яго могуць накіраваць на аперацыю ў лякарню.
Нагадаем, што 23 красавіка суд Маскоўскага раёну сталіцы асудзіў Сяргея Парсюкевіча на два з паловай гады пазбаўленьня волі з адбывцьцём пакараньня ў калоніі агульнага рэжыму. Яго абвінавацілі ў зьбіцьці супрацоўніка Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў Аляксандра Дулуба падчас адбыцьця адміністратыўнага арышту за ўдзел у студзеньскім мітынгу прадпрымальнікаў, нягледзячы на тое, што менавіта гэты міліцыянт зьбіў арыштаванага.
Навіны па тэме
18.07.2008 "Мы ўзялі ўсю адказнасць за будучыню краіны"
17.07.2008 Міліцыянты ня ведалі пра існаваньне ў палітвязьня Сяргея Парсюкевіча сына
17.07.2008 Прысуд Казуліну – прысуд судовай сістэме, ўсёй цяперашняй уладзе Беларусі
09.07.2008 Чарговыя здзекі з сям’і Парсюкевіча
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма









