Галоўныя навіны
05.09.2008
Мазыр: Выбаршчыкам паказалі іх сапраўднае месца
03.09.2008
Аналіз этапа рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты
01.09.2008
2 верасьня адбудзецца прэзентацыя дакладу «Умовы ўтрыманьня пад вартай у Рэспубліцы Беларусь»
30.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульнені
29.08.2008
Паведамленне для журналістаў
23.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
19.08.2008
Фармаванне ўчастковых выбарчых камісій
18.08.2008
Паведамленне для журналістаў
16.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
08.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
06.08.2008
“Адной дэкларацыі мала”
05.08.2008
Праваабаронцаў у Беларусі цкуюць як дысыдэнтаў у СССР


Чэрыкаў: журналісту-вэтэрану пагражалі арыштам

12.05.2008. Тэгі: забарона, журналісты, незалежныя выданьні, свабода слова.
Крыніца: Радыё «Свабода».

Рэдактару недзяржаўнай газэты «Чэрыкаўскія навіны» Мікалаю Царкову й фотакарэспандэнту гэтага выданьня Сямёну Панізоўцаву забаранілі здымаць удзельнікаў мітынгу да Дня Перамогі.

Выканаўца абавязкаў начальніка чэрыкаўскай міліцыі маёр Райкоў аргумэнтаваў журналістам забарону тым, што яны нібыта перашкаджаюць правядзеньню мітынгу.

Паводле Мікалая Царкова, яго й Панізоўцава намагаліся затрымаць і даставіць у аддзел міліцыі.

Мікалай Царкоў паведаміў, што міліцыянт праігнараваў тлумачэньні, што мы выконваем свае журналісткія абавязкі. А на пасьведчаньне Беларускай асацыяцыі журналістаў міліцыянт сказаў, што яно не зьяўляецца для яго дакумэнтам.

«Міліцыянты пакінулі нас у спакоі, калі я патлумачыў, што зьяўляюся ўдзельнікам вайны. Непаўналетнім я чатыры гады прабыў у блякадным Ленінградзе. Таму я маю права знаходзіцца на мітынгу й фатаграфаваць яго ня толькі як журналіст, але й як удзельнік вайны. Мяне намагаліся ізаляваць толькі таму, што я журналіст недзяржаўнага выданьня. Міліцыянты выконвалі загад выканаўчай улады. Мне сапсавалі сьвята», зазначыў «Свабодзе» Мікалай Царкоў.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования