Ленінскі суд Магілёву не задаволіў скаргу актывістаў
14.05.2008.
Тэгі: суды, скаргі, дэмакратычны актывіст.
Крыніца: Радыё «Свабода».
Ленінскі суд Магілёва разгледзеў скаргу, пададзеную актывістамі незарэгістраванай партыі Свабоды й Прагрэсу Аляксандрам Сілковым і Аляксандрам Ірхо.
Актывісты вінавацяць старшыню Магілёўскага гарвыканкаму Віктара Шорыкава ў перавышэньні паўнамоцтваў ды парушэньні закону “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”.У пастанове судзьдзі Галіны Кужалевай аргумэнты аўтараў скаргі названыя надуманымі. 7 сакавіка актывісты падалі на імя Шорыкава заяўку на правядзеньне мітынгу й шэсьця да гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці БНР й не атрымалі адказу дагэтуль. Гэта й сталася нагодай для суду. Прадстаўніца гарвыканкаму Ала Галушка прэтэнзіі актывістаў не прызнала. Паводле яе слоў, усім заяўнікам адказ быў адпраўлены звычайнай поштай. Чаму заяўнікі мерапрыемстваў не атрымалі адказаў яна ня ведае. На заўвагу скаржнікаў, чаму адказы не даслалі замоўнай поштай -- спадарыня Галушка адказала, што гарвыканкам ня мае на тое сродкаў. Акрамя таго яна спаслалася на закон “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”, у якім не прапісана як трэба дасылаць заяўнікам адказы. Судзьдзя Галіна Кужалева ў сваім выраку падтрымала пазыцыю гарвыканкаму, спаслаўшыся на закон “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”. Праз суд актывісты намагаліся абавязаць гарвыканкам разгледзець іх заяўку зноў і адказаць ім, як таго вымагае заканадаўства. 12 траўня судзьдзя Галіна Кужалева не задаволіла скаргі актывіста Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Мікалая Расюка. Той намагаўся праз суд прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасьці кіраўніка справаў гарвыканкаму Ігара Аўсеенку. Гэты чыноўнік, на думку Расюка, перавысіў свае паўнамоцтвы, забараніўшы мітынг і шэсьце да Дня Волі.Навіны па тэме
03.07.2008 Яшчэ адна скарга ў Камітэт ААН па правах чалавек
03.07.2008 Павел Юхневіч на Акрэсціна
03.07.2008 “Газета Слонімская” выйграла суд
02.07.2008 Аўтухоў падаў у абласны суд
01.07.2008 Журналістку Радыё “Свабода” аштрафавалі «за непавагу да суда»
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма









