Галоўныя навіны
03.07.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, чэрвень 2008 году
01.07.2008
Парламенцкія выбары. Падзеі і абагульненьні
25.06.2008
Напярэдадні парламенцкіх выбараў ціск на праваабаронцаў узмацняецца
24.06.2008
Праваабаронца Алесь Бяляцкі правёў перамовы з старшынём дэлегацыі Еўрапарламенту па стасунках з Беларусьсю Яцэкам Пратасевічам
18.06.2008
Як прымалі Закон «Аб сродках масавай інфармацыі»
12.06.2008
Праваабаронцы пачынаюць маніторынг выбараў
12.06.2008
Праваабаронцы за свабодныя выбары
10.06.2008
ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ
10.06.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, травень 2008 году
04.06.2008
Адкрыты ліст Фундацыі Дамоў Правоў Чалавека ў абарону праваабаронцы Леаніда Свеціка
04.06.2008
Івана Шылу выкінулі са школы
02.06.2008
Праваабаронцы лічаць скасаваньне крымінальнай адказнасьці за дзейнасьць незарэгістраваных арганізацыяў прыярытэтнай задачай


Арыштаваны аўтар кнігі пра трагедыю Дражна

15.05.2008. Тэгі: суды, адміністратыўная справа, арышт.
Крыніца: Радыё «Свабода».

Суд Старых Дарогаў пакараў на 15 сутак арышту журналіста і выдаўца Віктара Хурсіка, аўтара кнігі “Кроў і попел Дражна” са сьведчаньнямі аб забойстве савецкімі партызанамі мірных жыхароў.

"Пасьля ўсталяваньня крыжа “ў памяць ахвяраў злачынстваў савецкіх партызанаў” у вёсцы Дражна Хурсіку тэлефанавалі на працу і дадому, а нядаўна даслалі позву ў суд. Ён параіўся зь юрыстамі і паехаў на суд у Старыя Дарогі.

Сёньня аб 11-й гадзіне ён мне паведаміў, што яго засудзілі на 15 сутак і надзелі наручнікі. Я нават пачуў бразгат дзьвярэй камэры”, – паведаміў "Свабодзе" менскі гісторык Яўген Анішчанка, які апошні размаўляў са спадаром Хурсікам па тэлефоне.

Раней па гэтай справе 15 сутак адседзеў дэмакратычны актывіст Вячаслаў Сіўчык. Крыж быў дэмантаваны на загад мясцовых уладаў.

“19 красавіка ў вёсцы Дражна мы ўсталявалі крыж Эўфрасіньні Полацкай у памяць пра 25 беларусаў, закатаваных савецкім партызанскім аддзелам. Гэта былі мірныя жыхары, жанчыны, дзеці. Было спалена 37 хатаў. Ішоў 1943 год. Партызаны іх ня проста забілі, яны іх катавалі перад сьмерцю. Пахавалі іх на мясцовых могілках, вось побач зь імі ўсталявалі і крыж. Там быў надпіс пра трагедыю, які зьнік ужо празь дзень, а яшчэ праз два дні зруйнавалі і крыж”, – распавёў В.Сіўчык.

Паводле спадара Анішчанкі, цяпер вымушаны хавацца сьвятар Леанід Акаловіч, які асьвячаў гэты крыж.

“Гэтая спроба ўшанаваць памяць ахвяраў партызанаў ніяк ня ўпісваецца ў сучасныя ўяўленьні ўладаў аб гісторыі апошняй вайны, таму яны й вырашылі расправіцца і з крыжам, і з тымі, хто яго ставіў, і з аўтарам кнігі”, – зазначыў спадар Анішчанка.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования