БХК: Без свабоды слова няма сапраўдных выбараў
15.05.2008.
Тэгі: свабода слова, выбары.
Крыніца: Прэс-служба БАЖ.
«Немагчыма правядзенне больш-менш дэмакратычных выбараў у сітуацыі, калі сродкі масавай інфармацыі не могуць свабодна працаваць, а свабода слова масава парушаецца», — заявіў у чацвер на першай пасля справаздачна-выбарчага з’езду Беларускага Хельсінкскага камітэту (БХК) новаабраны старшыня арганізацыі Алег Гулак.
«Парушэнне прынцыпаў свабоды слова з’яўляецца перадумоваю таго, што людзі пазбаўленыя магчымасці атрымаць інфармацыю аб кандыдатах на парламенцкіх выбарах, якія адбудуцца ўвосень бягучага году, свабодна абмяркоўваць іх пазіцыі, праграмы. Гэта значыць, што грамадзяне пазбаўленыя магчымасці рабіць свядомы выбар», — адзначыў праваабаронца.
«Свабода слова, якая з’яўляецца адным з найважнейшых крытэрыяў АБСЕ, будзе асновай нашага маніторынгу восеньскіх выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў», — падкрэсліла заснавальніца і ганаровая старшыня БХК Таццяна Процька.
Навіны па тэме
03.07.2008 Прафсаюзнікі супраць гродзенскай міліцыі
03.07.2008 “Газета Слонімская” выйграла суд
01.07.2008 Нясвіжскі райвыканкам пазбаўляе памяшкання недзяржаўнае выданьне
19.06.2008 Паседжаньні мясцовых уладаў праходзяць закрыта
19.06.2008 "Наша Ніва" заклікае выступіць супраць новага Закону аб СМІ
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма









