Полацак: штраф за расьцяжку “Свабоду палітвязьням”
16.05.2008.
Тэгі: суды, Малады Фронт, адміністратыўная справа, штрафы.
Крыніца: Радыё «Свабода».
15 траўня судзьдзя Полацкага гарадзкога суду Вікторыя Сьвітык прысудзіла грашовыя штрафы тром актывістам незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”, затрыманым учора з расьцяжкай “Свабоду палітвязьням” каля помніка Францыску Скарыну. Гэты іхны ўчынак кваліфікаваны судом як удзел у несанкцыянаванай акцыі.
Сержуку Каралёнку і Зьмітру Сакалову прысуджаны штрафы па 10 базавых велічыняў, што складае 350 тысяч рублёў. Алесю Круткіну, якога за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях сёлета затрымлівалі і судзілі ўжо чацьвёрты раз, прысуджаны штраф памерам 35 базавых велічыняў, або адзін мільён 225 тысяч рублёў.
Падтрымаць сяброў у судзе прыйшлі й затрыманыя ўчора разам зь імі Сяржук Глінскі і Мікалай Дземідзенка. У Глінскага і Дземідзенкі міліцыянты ўзялі тлумачэньні і паставілі іх на ўлік у адмысловую картатэку правапарушальнікаў. Тры сёньняшнія падсудныя мусілі правесьці амаль суткі ў ізалятары часовага ўтрыманьня, бо толькі сёньня па абедзе іх прывезьлі ў суд.
Падчас судовага працэсу Алесь Круткін заявіў хадайніцтва аб запрашэньні перакладчыка на беларускую мову. Аднак судзьдзя Сьвітык яго не задаволіла, заявіўшы, што ў Рэспубліцы Беларусь дзьве дзяржаўныя мовы і таму па-расейску абавязаныя разумець і размаўляць усе грамадзяне. Адмову судзьдзі моладзевы актывіст лічыць незаконнай і зьбіраецца пісаць скаргу старшыню Полацкага гарсуду.
Навіны па тэме
03.07.2008 Павел Юхневіч на Акрэсціна
03.07.2008 “Газета Слонімская” выйграла суд
02.07.2008 Новыя арышты маладафронтаўцаў
02.07.2008 У Брэсце пададзена заяўка на правядзенне “Маршу дробных хуліганаў”
01.07.2008 Журналістку Радыё “Свабода” аштрафавалі «за непавагу да суда»
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма









