Актывіст «Зубра» затрыманы падчас акцыі ў падтрымку Марыніча
14.03.2005.
Улёткi, якія заклікалі вызвалiць з турмы палiтвязня Міхаіла Марынiча, былі скінутыя ў Магілеве 12 сакавiка актывiстамi руху ЗУБР на скрыжаваннi вулiц Пiянерская i Ленiнская з даху Тэхнапарку. У гэты час у будынку знаходзiўся пасол Украiны ў Рэспублiцы Беларусь.Падчас правядзення акцыi затрыманы актывiст руху ЗУБР Яўген Сувораў. Ён быў дастаўлены ў Ленiнскi РАУС Магiлёва, дзе ў адносiнах да яго склалі пратакол аб адмiнiстратыўным правапарушэннi па артыкуле 143 ч. 2 КоАП Рэспублiкi Беларусь, паведаміла прэс-служба руху.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








