Суд папярэдзіў актывіста за памяць пра Чарнобыль
21.05.2008.
Тэгі: суды, праваабаронцы, Партыя БНФ.
Крыніца: Радыё «Свабода».
Агенцтва БелаПАН паведамляе, што супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывіста 26 красавіка каля 22.10 пасьля ўдзелу ў "гадзіне памяці", прысьвечанай чарговай гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Акцыя праходзіла на цэнтральнай плошчы Бярозы, куды прыйшло больш як 20 чалавек, якія моўчкі з 21 да 22 гадзін прастаялі з запаленымі памінальнымі сьвечкамі. Пасьля затрыманьня актывіста даставілі ў Бярозаўскі РАУС, дзе ў яго забралі рэшткі сьвечак і склалі пратакол.
"Я ня згодны з такім рашэньнем суду, бо лічу, што ў маіх дзеяньнях няма складу адміністрацыйнага правапарушэньня. У тым, што адбывалася на плошчы, з пункта гледжаньня заканадаўства няма прыкметаў пікетаваньня", — заявіў актывіст у інтэрвію БелаПАН.
С.Русецкі не выключае, што можа абскардзіць рашэньне суду Бярозаўскага раёну ў абласной інстанцыі
Навіны па тэме
10.10.2008 Рэжысёр «экстрэмісцкага» фільма: «Я разлічваў хіба што на ацэнку журы, але ніяк не суда»
10.10.2008 Нобэлеўскую прэмію міру атрымаў былы фінскі прэзыдэнт
10.10.2008 Ваенкамат ізноў судзіцца з Паўлам Наздрой
10.10.2008 Учынены напад на салігорскую праваабаронцу
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма











