Урад Латвіі адмяніў смяротнае пакаранне
21.05.2008.
Тэгі: сьмяротнае пакараньне.
Крыніца: Радыё "Рацыя".
Урад Латвіі ўхваліў папраўкі ў Крымінальны кодэкс краіны, якія выключаюць з тэксту закона фармулёўку "смяротнае пакаранне". Цяпер гэтыя папраўкі павінен зацвердзіць латвійскі парламент.
Мараторый на смяротнае пакаранне ў краіне дзейнічае з 1996 года. У той жа час некалькі артыкулаў Крымінальнага кодэкса прадугледжваюць гэтую меру пакарання. У прыватнасці, закон дазваляе пакараць смерцю чалавека за ваенныя злачынствы, а таксама за забойства пры цяжкіх акалічнасцях, здзейсненыя ў мірны час.
У мінулыя гады Латвія падпісала шэраг міжнародных пратаколаў, якія прадугледжваюць канчатковую адмову ад смяротнага пакарання як у мірны, так і ў ваенны час.
Навіны па тэме
02.06.2008 Беларусь застаецца адзінай еўрапейскай краінай, дзе ўжываецца сьмяротнае пакараньне
28.04.2008 Караць нельга памілаваць
25.04.2008 Чаму боьшасьць беларусаў – за сьмяротнае пакараньне?
07.02.2008 Савет Еўропы асудзіў пакаранне смерцю лідэраў гомельскай злачыннай групоўкі
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма










