Галоўныя навіны
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў
17.09.2008
КДБ лічыць газэту “Свабода” экстрэмісцкай
15.09.2008
Праваабарончы цэнтр “Вясна” пратэстуе супраць падрыхтоўкі ўладамі масавых рэпрэсій у перыяд выбарчай кампаніі
13.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
12.09.2008
Расклад не змяніўся: 12 акругаў засталіся безальтэрнатыўнымі
11.09.2008
Менск: Ярмошына асабіста аддала незаконны загад аб нумарацыі выбарчых участкаў
06.09.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, ліпень-жнівень 2008 году


Зьміцер Дашкевіч асуджаны на 7 сутак арышту

21.05.2008. Тэгі: суды, Малады Фронт, адміністратыўная справа, арышт.
Крыніца: Прэс-служба «Маладога Фронту».

“Выгукваў лёзунгі, заклікі аб далучэньні Беларусі да Эўразьвязу, чым парушыў усталяваны парадак арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў у Рэспубліцы Беларусь”, - гаворыцца ў пастанове суда Першамайскага раёну аб арышце лідэра Маладога Фронту, Зьмітра Дашкевіча.

Нагадаем, што судовы працэс адбываўся паводле пратаколу, складзенага на Зьмітра за ўдзел у акцыі “Дзень Эўропы”, якую ладзілі сябры кампаніі “Эўрапейская Беларусь” 1 траўня 2008 года ля Нацыянальнай бібліятэкі. Раней за гэтую ж акцыю былі асуджаныя лідэр БСДГ Мікалай Статкевіч і намесьнік старшыні Маладога Фронту, Артур Фінькевіч. Падчас правядзеньня мірнае акцыі многія ўдзельнікі яе былі зьбітыя, супрацоўнікі сілавых структураў рвалі і канфіскоўвалі ў актывістаў дэмакратычнага руху эўрапейскія сьцягі.

За камэнтарам з нагоды чарговых судовых выракаў за мірныя акцыі, мы зьвярнуліся да амбасадара Францыі ў Беларусі, Мюрэй Мюсо, якая ў дадатак да сваіх асноўных функцыяў, зьяўляецца прадстаўніком у нашай краіне Эўрапейскага Зьвязу.

Мюрэй Мюсо: “Мы выказваем глыбокае шкадаваньне ў сувязі з прысудамі, вынесенымі Зьмітру Дашкевічу, а таксама Мікалаю Статкевічу й Артуру Фінькевічу, якія прымалі ўдзел у сьвяткаваньні 1-га траўня 2008 году. Мы нагадваем, што свабода сходаў і свабода выказваньня думак зьяўляюцца фундамэнтальнымі правамі кожнага грамадзяніна дэмакратычнай краіны і заклікаем беларускія ўлады да выкананьня гэтых правоў у межах абавязацельстваў, прынятых на сябе Беларусьсю, якая зьяўляецца сябрам ААН і АБСЭ. Мы асабліва шакаваныя тым, што прысуды заснаваныя на закліках маніфэстантаў да збліжэньня з Эўразьвязам, у той час, калі белрускія ўлады выказваюць пастаяннае жаданьне да правядзеньня больш шчыльнага дыялёгу з Эўрапейскім Зьвязам па ўсіх накірунках”.

Дашкевіч у засьценках КДБ

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования