Галоўныя навіны
26.12.2008
Шаноўныя сябры, чытачы нашага сайту, прыхільнікі і аднадумцы!
15.12.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, кастрычнік-лістапад 2008 году
09.12.2008
Міжнародная федэрацыя правоў чалавека (FIDH) і Праваабарончы цэнтр "Вясна" заклікаюць урад Рэспублікі Беларусь выконваць міжнародныя абавязацельствы ў галіне правоў чалавека
04.12.2008
На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году


Андрэя Кіма пераводзяць у Бабруйскую выпраўленчую калёнію №2.

21.05.2008. Тэгі: палітвязьні.
Крыніца: «Наша Ніва».

Пра гэта nn.by паведаміла маці палітвязьня, Тацяна Кім. Яна даведалася пра гэта сёньня, калі прынесла сыну перадачу ў СІЗА на Валадарскага. Новы адрас, па якім Андрэю можна будзе даслаць ліст, ёй не сказалі.

Нагадаем, што 22-хгадовы Андрэй Кім быў асуджаны 22 красавіка 2008 году да 1,5 году калёніі агульнага рэжыму. Ён быў прызнаны вінаватым у зьбіцьці супрацоўніка ДАІ 21 студзеня. Праходзіў хлопец таксама як абвінавачаны па "справе 14-ці": за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня.

За ўдзел у гэтым мітынгу моладзевым актывістам Уладзімеру Сяргееву і Антону Койпішу далі 3,5 млн рублёў штрафу (па 100 базавых велічыняў), астатнім сямі абвінавачаным - Міхаілу Пашкевічу, Тацяне Цішкевіч, Міхаілу Крываву, Алесю Бондару, Арцёму Дубскаму, Алесю Стральцову, Алесю Чарнышову -- па 2 гады абмежаваньня волі (так званай "хіміі") без накіраваньня ў калёніі адкрытага тыпу.

Касацыйная скарга па справе Андрэя Кіма была пададзена 2 траўня, але паколькі судзьдзя знаходзіцца ў адпачынку, разгляд скаргі перанесены на чэрвень, паведаміла адвакат Тамара Сідарэнка.

Дарэчы, працяг справы 14-ці будзе ў гэтую пятніцу, калі пачнецца судовы працэс у дачыненьні да Міхаіла Субача, Паўла Вінаградава і Максіма Дашука. 14-ты абвінавачаны -- Аляксандар Баразенка -- з матэрыяламі справы не азнаямліваўся, паколькі вяртацца ў Беларусь не плянуе.

Працэс пачнецца ў 9.30 у судзе Цэнтральнага раёну Менску па адрасе Кірава, 21, заля 406. Разглядаць справу будзе судзьдзя Валеры Есьман.
Фота \"Нашай нівы\"

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования