Эдварда Баланчука зноў “трэсьлі” на мяжы
27.05.2008.
Тэгі: перасьлед, праваабаронцы.
У панядзелак, 26 траўня на мытным пераходзе Камены лог другі раз за месяц затрымалі маладэчанскага правабаронцу Эдварда Баланчука. Мытнікі правялі асабісты дагляд і агляд аўтамабіля, аднак нічога забароненага не знайшлі.
Нагадваем, што 1 траўня сябра БХК Баланчук затрымліваўся на мяжы ў Бярэсьці, дзе праваабаронцу трымалі больш за дзесяць гадзінаў, пры гэтым забралі наяўныя грашовыя сродкі быццам бы на праверку. У гэты раз абышлося дзьвума з паловай гадзінамі. А кішэнная дробязь не прывабіла мытнікаў, якія, пад час дагляду перыядычна с кімсьці раіліся па тэлефоне.
Пасьля затрыманьня ў Бярэсьці праваабаронца накіраваў скаргі Генеральнаму пракурору краіны і адначасова кіраўніку Мытнага камітэта.
Аднак, як паведаміў Эдвард Баланчук, гэтая перапіска працягнецца, паколькі ён лічыць, што падобныя дзеяньні супрацоўнікаў мытні з’яўляюцца праявай пераследу і ўціску з боку улады за ягоную праваабарончую дзейнасьць.
Паводле прэс-службы БХК
Навіны па тэме
08.01.2009 Франака Вячорку ўсё яшчэ ўтрымліваюць ў ваенкамаце (абноўлена)
08.01.2009 Супрацоўнікі КДБ аказваюць ціск на актывістаў, якія выступаюць супраць АЭС
26.12.2008 У Наваполацку ганьбяць праваабаронцаў
26.12.2008 Шаноўныя сябры, чытачы нашага сайту, прыхільнікі і аднадумцы!
26.12.2008 Таварыства аховы помнікаў выкінулі з Траецкага прадмесьця
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








