Галоўныя навіны
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў
17.09.2008
КДБ лічыць газэту “Свабода” экстрэмісцкай
15.09.2008
Праваабарончы цэнтр “Вясна” пратэстуе супраць падрыхтоўкі ўладамі масавых рэпрэсій у перыяд выбарчай кампаніі
13.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
12.09.2008
Расклад не змяніўся: 12 акругаў засталіся безальтэрнатыўнымі
11.09.2008
Менск: Ярмошына асабіста аддала незаконны загад аб нумарацыі выбарчых участкаў
06.09.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, ліпень-жнівень 2008 году


Юрыст Павел Левінаў асуджаны на 10 сутак арышту і штраф

27.05.2008. Тэгі: суды, адміністратыўная справа, арышт, рэпрэсіі.
Крыніца: Прэс-служба БАЖ.

Юрыст Павел Левінаў асуджаны на 10 сутак арышту і штраф за падзеі падчас ператрусу 27 сакавіка. ­Разгляд яго справы завяршыўся ў Чыгуначным раённым судзе Віцебска, нягледзячы на тое, што сам юрыст адсутнічаў. Ён быў абвінавачаны ў дробным хуліганстве і непадпарадкаванні законным дзеянням супрацоўнікам міліцыі (арт. 17.1 і 23.4 КаАП). Паводле рашэння суда, гэтыя правапарушэнні сп. Левінаў здзейсніў 27 сакавіка, калі спрабаваў прысутнічаць пры ператрусе ў кватэры віцебскага журналіста Вадзіма Баршчэўскага. Суддзя Валянціна Кісьмярошкіна прысудзіла Паўлу Левінаву арышт на 10 сутак за дробнае хуліганства і штраф 700 тысяч рублёў — за непадпарадкаванне міліцыі. Судовую пастанову суддзя зачытала ў адсутнасць падсуднага, хаця ён загадзя папярэдзіў, што не зможа прыйсці на сённяшняе судовае пасяджэнне, паведамляе «Радыё Свабода». Сп. Левінаў лічыць гэта парушэннем закону, і з гэтае нагоды ён ужо скіраваў скаргу ў Вярхоўны суд. Пастанову суду ён таксама мяркуе абскардзіць, бо катэагрычна не згодны з абвінавачаннем. Пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні быў складзены на Паўла Левінава 27 сакавіка. У той дзень супрацоўнікі КДБ праводзілі ператрусы ў кватэрах беларускіх журналістаў па ўсёй краіне, у тым ліку ў Віцебску. Павел Левінаў прыехаў да кватэры віцебскага журналіста Вадзіма Баршчэўскага, каб аказаць таму юрыдычную дапамогу падчас ператрусу. Паводле словаў супрацоўнікаў міліцыі, якія ляглі ў аснову судовага пастанаўлення, знаходзячыся на леснічнай клетцы перад кватэрай юрыст ужываў «нецэнзурную лаянку», чым парушыў грамадскім парадак, а потым нібыта аказаў супраціў пры затрыманні. Павел Левінаў лічыць гэтыя абвінавачванні безпадстаўнымі і сфабрыкаванымі. У знак пратэсту супраць гэтага юрыст трымаў галадоўку з 27 сакавіка па 10 красавіка.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования