Прад’яўлена абвінавачаньне лідэру арганізацыі прадпрымальнікаў «Перспектыва» Анатолю Шумчанку
18.03.2005.
Абвінавачаньне прад’яўлена па арт. 339 ч.1 Крымінальнага Кодэкса – хуліганства. Тэрмін утрыманьня пад вартайА.Шумчанкі працягнуты на “перыяд правядзеньня дазнаньня”.
Праваабарончы цэнтр “Вясна” лічыць арышті ўзбуджэньне крымінальнай справы супраць А. Шумчанкі цалкам палітычна матываваным.
Нагадаем, што А. Шумчанка быў арыштаваны 1 сакавіка за ўдзел у акцыі пратэста прадпрымальнікаў і асуджаны на 10 сутак адміністратыўнага арышту. 11 сакавіка А. Шумчанка быў пераведзены ў СІЗА г. Мінска ў сувязі з тым, што яго абвінавацілі ў зьбіцьці сукамерніка.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








