Ні за што, ні пра што…
30.05.2008.
Тэгі: затрыманьні, перасьлед, дэмакратычны актывіст.
Крыніца: «Народная воля».
Актывіст руху Алесь Чыгір “За Свабоду” ўчора ўвечары быў затрыманы і з ужываннем сілы дастаўлены ў РАУС Ленінскага раёна Бабруйска.
Алесь Чыгір, якому ўчора ж споўнілася 36 гадоў, быў схоплены каля свайго дома, калі выходзіў з таксі разам з жонкай і дзецьмі.
Алеся Чыгіра павезлі ў РАУС, і, па сведчаннях жонкі і паплечнікаў, якія рушылі за затрыманым у аддзел міліцыі, Алеся Чыгіра ў райаддзеле паклалі на падлогу і надзелі кайданкі. Актывісты ўбачылі, як Алеся збіваў супрацоўнік міліцыі, які нядаўна рабіў у яго доме ператрус.
Міліцыянеры адмовіліся паведаміць жонцы пра прычыны затрымання Алеся Чыгіра.
«Сёння Алеся будуць судзіць, пакуль ён знаходзіцца ў міліцыі, – паведаміў карэспандэнту «Народнай волі» намеснік старшыні аргкамітэта незарэгістраванага руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч. – Вядома, што яго вазілі на медэкспертызу і знялі пабоі. Але ноч Алесь правёў у пастарунку. Мясцовыя актывісты мяркуюць, што затрыманне адбылося не проста так. Добра вядома, што Бабруйск 31 мая плануе наведаць Аляксандр Лукашэнка, які прыедзе на адкрыццё Лядовага палаца».
Навіны па тэме
31.12.2008 Суд на Новы год
30.12.2008 У Берасьці затрымалі распаўсюднікаў газэты
26.12.2008 Таварыства аховы помнікаў выкінулі з Траецкага прадмесьця
26.12.2008 Мастоўскага актывіста звольнілі з працы
23.12.2008 Рэчыцкі актывіст: Пасадзіце мяне ў турму
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








