Галоўныя навіны
19.08.2008
Фармаванне ўчастковых выбарчых камісій
18.08.2008
Паведамленне для журналістаў
16.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
08.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
06.08.2008
“Адной дэкларацыі мала”
05.08.2008
Праваабаронцаў у Беларусі цкуюць як дысыдэнтаў у СССР
01.08.2008
5 жніўня адбудзецца прэзентацыя рускай версіі справаздачы Абсерваторыі па абароне правоў праваабаронцаў
22.07.2008
Аналіз фармаваньня акруговых камісіяў
15.07.2008
Праваабаронцы за свабодныя выбары: практыка фармаваньня акруговых выбарчых камісіяў засталася нязьменнай (абнаўлена табліца)
11.07.2008
Маніторынг выбарчай кампаніі: заклапочанасьць выклікае агульная грамадска-палітычная атмасфера
11.07.2008
Колькасьць арыштаў грамадзка-палітычных актывістаў расьце
03.07.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, чэрвень 2008 году


Сяргея Парсюкевіча трымаюць разам з псыхічна хворым

28.05.2008. Тэгі: палітвязьні, умовы ўтрыманьня.
Крыніца: Радыё «Свабода».

З 21 траўня Сяргей Парсюкевіч знаходзіцца ў санчастцы Жодзінскай калёніі. У палаце з палітвязьнем апынуліся псыхічна хворыя людзі.

Пра гэта жонка палітвязьня Натальля даведалася з мужавага ліста. Паводле яе, Сяргей неўзабаве пашкадаваў, што патрапіў у санчастку, бо ніякай рэальнай дапамогі там не атрымлівае. Натальля цытуе ліст:

“Піша, што ніякага лячэньня. “Вадзілі да доктара. Паслухала мяне, узялі кроў з пальца на аналіз. Мяркую, мне тут рабіць няма чаго. Доктар абяцала, што калі аналізы будуць нармальныя, то заўтра выпішуць. Дай Бог”.

Сяргей Парсюкевіч хворы на астму. Таксама яму прапісана апэрацыя па выдаленьні паліпаў, аднак гэтая апэрацыя магчымая толькі ў рэспубліканскім турэмным шпіталі. У санчастцы жодзінскай калёніі Сяргея Парсюкевіча паклалі ў палату нумар 114. Вязень параўноўвае яе з “Палатай нумар 6” з аднайменнага апавяданьня Чэхава. “Аналёгія дарэчная, бо ў адной палаце зь Сяргеем апынуліся псыхічна хворыя людзі”, — кажа Натальля Парсюкевіч.

“Можна паназіраць за іншымі хворымі. Часам гэта цікава. Адзін піша цікавыя вершы і паведамляе цікавую інфармацыю. А як пачне сам з сабой размаўляць — толькі слухай. Другі вельмі перажывае, калі нехта пачынае есьці. Вельмі хоча есьці. Сядзіць тут 9-ты месяц, чакае, калі забяруць у псыхдыспансэр. Дакумэнтаў у яго ніякіх, ды яны яму й непатрэбныя, ён чытаць ня ўмее. Трэці ўсё мые: сьцены, падлогу, стол, усё, што трапляе пад рукі. Чацьвёрты хоча напісаць яўку з павіннай, але ня можа прыдумаць, пра што. Два астатнія дастаткова ціхія, але гэта пакуль не пачнуць сварыцца. Тады хавайся ў бульбу”. Вось такая ў яго кампанія. Такім чынам, я мяркую, можа, яго адмыслова туды зьмясьцілі. Маўляў, ты хацеў у санчастку, ты хворы — дык на табе, калі ласка, сядзі”.

Нядаўна ў няволі Сяргей Парсюкевіч сустрэў свой дзень нараджэньня: вязьню споўніўся 41 год. У лістах з Жодзінскай калёніі ён перадаў вялікі дзякуй усім, хто даслаў яму віншаваньні і такім чынам падтрымаў у цяжкі пэрыяд жыцьця. “Ён напісаў, што гэтыя лісты былі як глыткі волі і надзеі”, — кажа Натальля Парсюкевіч.

Сяргей Парсюкевіч асуджаны Маскоўскім судом Менску на 2,5 года калёніі за зьбіцьцё міліцыянта. Нібыта ён зьбіў ахоўніка ў менскай турме на Акрэсьціна, куды яго зьмясьцілі пасьля мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня. Сваёй віны Сяргей Парсюкевіч не прызнаў і абскардзіў прысуд. 30 траўня ў Менскім гарадзкім судзе скарга прадпрымальніка будзе разгледжаная.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования