Галоўныя навіны
06.09.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, ліпень-жнівень 2008 году
05.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
05.09.2008
Мазыр: Выбаршчыкам паказалі іх сапраўднае месца
03.09.2008
Аналіз этапа рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты
01.09.2008
2 верасьня адбудзецца прэзентацыя дакладу «Умовы ўтрыманьня пад вартай у Рэспубліцы Беларусь»
30.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульнені
29.08.2008
Паведамленне для журналістаў
23.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
19.08.2008
Фармаванне ўчастковых выбарчых камісій
18.08.2008
Паведамленне для журналістаў
16.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
08.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні


Адказ незарэгістраванай “Вясне” ад намесьніка Старшыні Вярхоўнага суда Вышкевіча

30.05.2008. Тэгі: рэгістрацыя, праваабаронцы.

Наглядная інстанцыя Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь не знайшла падстаў для вынясеньня пратэсту на судовае рашэньне Вярхоўнага Суда аб адмове ў задавальненьні скаргі на рашэньне Міністэрства юстыцыі аб адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі Грамадскага праваабарончага аб’яднаньня “Вясна”.

У Вярхоўным Судзе Рэспублікі Беларусь была разгледжаная наглядная скарга праваабаронцаў Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча Валянціна і Уладзімера Лабковіча на рашэньне Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь ад 26 кастрычніка 2007 г. , згодна з якім было адмоўлена ў задавальненьні скаргі на рашэньне Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь аб адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі Грамадскага праваабарончага аб’яднаньня “Вясна”.

У адказе, які падпісаў намеснік Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь В. Вышкевіч, паведамляецца, што скарга на судовае рашэньне не падлягае задавальненьню пра наступных падставах:

Як вынікае з матрэыялаў справы назва створанага грамадскага аб’яднаньня, па сутнасьці, супадае з назвай раней ліквідаванага грамадскага аб’яднаньня (Грамадскае аб’яднаньне “Праваабарончы цэнтр “Вясна”), што з’яўляецца недапушчальным. Другой падставай для адмовы ў рэгістрацыі з’яўляецца той факт, што аб’яднаньнем былі прадстаўлены дакументы аб аплаце рэгістрацыйнага збору, а не аб аплаце дзяржаўнай пошліны, як гэтага патрабуе Закон “Аб грамадскіх аб’яднаньнях”.

Не пагадзіўся Вярхоўны суд і з довадамі заяўнікоў, што ня была прадстаўлена адтэрміноўка для выпраўленьне адзначаных недахопаў, паколькі як сцвярджаецца ў адказе: “адтэрміноўка дзяржаўнай рэгістрацыі ў адпаведнасьці з арт. 15 Закона “Аб гарамадскіх аб’яднаньнях” з’яўляецца правам, а не абавязкам рэгіструючага органа”.

Гэты адказ каментуе юрыст Валянцін Стэфановіч:

“Вельмі шкада што намесьнік старшыні Вярхоўнага Суда В. Вышкевіч дакладна паўтарыў фармулёўку, якая змяшчалася ў рашэньні Міністэрсмтва юстыцыі ў адмове ў рэгістрацыі “Вясны”. Сцяверджаньне, што назва арганізацыі па сутнасьці супадае з назвай раней ліквідаванага Грамадскага аб’яднаньня “Праваабарончы цэнтр “Вясна” недакладнае. Трэба адзначыць, што ў Законе Рэспублікі Беларусь “Аб грамадскіх аб’яднаньнях” няма такой фармулёўкі, як “супадае па сутнасьці”. Згодна з дадзеным законам назва новастворанага аб’яднаньня не павінна супадаць з назвамі раней ліквідаваных аб’яднаньняў. У нашым выпадку яны не супадаюць, але па логіцы Вышкевіча любое словазлучэньне са словам “Вясна” будзе азначаць што яно “па сутнасьці” супадае з назвай раней ліквідаванага аб’яднаньня. Трэба кіравацца палажэньнямі закона, а не развагамі аб “сутнасьці”.

Наконт плацяжа за рэгістрацыю, сітуацыя выглядае наогул абсурдна, паколькі намі была пералічаная ўстаноўленая Законам сума за рэгістрацыю на рахунак адпаведнага атрымальніка пляцяжа. Гэты недахоп насіў выпраўляльны характар і мог быць выпраўлены, але як вынікае з адказу Вышкевіча, адтэрміноўка ў рэгістарцыі гэта права, а не абавязак рэгіструючага органа. Гэта значыць, хто даспадобы – таму даецца магчымасьць выправіць недахопы пры разглядзе дакументаў на рэгістрацыю, хто няўгодны ўладам, таму адмаўляецца.

Пасьля гэтага рашэньня Вярхоўнага Суда па нашай нагляднай скарзе мы зноўку будзем падаваць скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН, паколькі лічым адмову ў рэгістрацыі нашага аб’яднаньня грубым парушэньнем палажэньняў Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, - падкрэсьліў Валянцін Стэфановіч.

Нагадаем, што летась Камітэт прыняў рашэньне па ліквідацыі ў кастрычніку 2003 г. Грамадскага аб’яднаньня “Праваабарончага цэнтра “Вясна”, згодна з якім гэта было прызнана парушэньнем Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования