Шыманскі будзе судзіцца з БТ
02.06.2008.
Тэгі: перасьлед, СМІ, зыскі, дэмакратычны актывіст.
Крыніца: Радыё «Свабода».
У сюжэце Першага нацыянальнага тэлеканалу ад 29 траўня сьцьвярджалася, што па Праграме малых грантаў амбасада ЗША мэтава фінансуе беларускую апазыцыю. Прыводзіліся здымкі допытаў старшыні Берасьцейскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Зьмітра Шыманскага і рэдактара незалежнага бюлетэню «Вольныя навіны» з Турава Міхаіла Козела, якія нібыта атрымалі грошы ад амбасады ЗША.
Зьміцер Шыманскі апавёў, што яго затрымалі супрацоўнікі КДБ у Менску і адвезьлі ў дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў, дзе ў яго забралі на экспэртызу 1718 даляраў. Паводле спадара Шыманскага, на гэтыя грошы ён меркаваў набыць кампутар. Адносна сюжэту па БТ ён сказаў:
«Дыктар заявіў, што я атрымаў гэтыя грошы ў амбасадзе ЗША. Такога не было. Фактычна, гэта паклёп.Гэта лухта. І маючы гэты відэазапіс, я буду рыхтаваць пазоў у суд на Белдзяржтэлерадыёкампанію з патрабаваньнем абвергнуць распаўсюджаныя пра мяне непраўдзівыя зьвесткі. Фактычна, гэта паклёп. І, магчыма, там будзе нейкае патрабаваньне маральнай кампэнсацыі. Я думаю, што ўлада вырашыла забіць адным стрэлам двух зайцоў. У чарговы раз паказаць кепскую, на думку нашай улады, палітыку ЗША дачынна нашай краіны, якая нібыта фінансуе палітычныя партыі. А па другое, праз гэты рэпартаж нанесены значны ўдар па маёй рэпутацыі як палітыка».
Былы палітвязень Мікола Статкевіч адзначае, што названая сума меншая за месячны заробак старшага афіцэра спэцназу: «Лукашэнка казаў пра сотні мільёнаў фінансаваньня, а тут злавілі жанчыну 25 Сакавіка і знайшлі пры ёй 8 мільёнаў беларускіх рублёў і гэта ўжо міністар унутраных справаў грымеў, што ўпершыню затрымалі касірку апазыцыі».
Навіны па тэме
26.12.2008 Таварыства аховы помнікаў выкінулі з Траецкага прадмесьця
26.12.2008 Мастоўскага актывіста звольнілі з працы
23.12.2008 Рэчыцкі актывіст: Пасадзіце мяне ў турму
22.12.2008 У суд па годнасьць
20.12.2008 Пачаўся ціск на школьніцу з выселенай брэсцкай сям'і?
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








