У Барысаве сьпілавалі крыжы
30.05.2008.
Тэгі: сталінізм, вандалізм.
Крыніца: «Наша Ніва».
30 траўня ўдзень у Барысаве на Батарэях сьпілавалі два крыжы. Батарэі для Барысава — гэта тое самае, што Курапаты для сталіцы. Менавіта на Батарэях былі расстраляныя тысячы жыхароў Барысаўшчыны і навакольля. Мясцовыя дэмакраты штогод на Дзяды спрабуюць ладзіць на Батарэях нейкія імпрэзы.
Як паведаміў «Нашай Ніве», лідэр мясцовай суполкі Партыі БНФ Сяргей Салаш крыжы сьпілавалі супрацоўнікі УП «Жыльлё». Што за афіцыйная прычына, пакуль невядома.
Адзін з крыжоў быў пастаўлены ў гонар ахвяраў галоднага бунту 1930‑ых гадоў, ён прастаяў болей за год, а другі — у гонар Юркі Моніча — быў усталяваны 23 траўня.
Паводле інфармацыі Сяргея Салаша, крыжы сьпілавалі бэнзапілой. Крыж Юркі Моніча расьпілавалі на некалькі кавалкаў.
Нагадаем, што 23 красавіка быў выкапаны крыж у Дражне (Старадароскі раён), усталяваны чатырма днямі раней у памяць пра дзесяткі забітых савецкімі партызанамі вяскоўцаў. Таксама за ўсталяваньне крыжу на 15 сутак арышту былі арыштаваныя палітык Вячаслаў Сіўчык і журналіст Віктар Хурсік.
Навіны па тэме
25.07.2008 Акт вандалізму супраць амбасады Літвы ў Менску
05.06.2008 Гомель: таямніцу расстрэлаў даводзіцца высьвятляць праз суд
08.05.2008 У Баранавічах невядомыя апаганілі будынак пратэстанцкай царквы "новае пакаленьне"
02.05.2008 Чарговы акт вандалізму ў Курапацкім лесе
25.04.2008 Законпраект аб ахвярах нацысцкіх рэпрэсіяў адкладзены
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма










