Галоўныя навіны
06.09.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, ліпень-жнівень 2008 году
05.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
05.09.2008
Мазыр: Выбаршчыкам паказалі іх сапраўднае месца
03.09.2008
Аналіз этапа рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты
01.09.2008
2 верасьня адбудзецца прэзентацыя дакладу «Умовы ўтрыманьня пад вартай у Рэспубліцы Беларусь»
30.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульнені
29.08.2008
Паведамленне для журналістаў
23.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
19.08.2008
Фармаванне ўчастковых выбарчых камісій
18.08.2008
Паведамленне для журналістаў
16.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
08.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні


Тэлевядоўца Юры Пракопаў прасіў прабачэньня

03.06.2008. Тэгі: журналісты, СМІ, злоўжываньні.
Крыніца: Радыё «Свабода».

Журналіст першага канала тэлебачаньня Юры Пракопаў ў тэлефоннай размове з адвакаткай Верай Страмкоўскай папрасіў у яе прабачэньня за агалошаньне недакладных зьвестак.

Гэта адбылося сёньня пасьля таго, як Вера Страмкоўская паабяцала падаць на журналіста скаргу ў пракуратуру ці заяву ў суд, калі ён не абвергне заяву, што адвакат Вера Страмкоўская нібыта атрымлівала грант у амбасадзе ЗША. 

«Мая заява мела вынік. Спачатку ён адмовіўся даваць абвяржэньне, але потым сам патэлефанаваў і папрасіў прабачэньня. Сказаў, што яны пераправерылі дадзеныя і пераканаліся, што насамрэч ніякіх грантаў я не атрымлівала. Цікава, што перашкаджала яму праверыць гэта да перадачы? У выніку Пракопаў паабяцаў абвергнуць зьвесткі і ў тэлеэфіры. Пагляджу, як ён гэта зробіць. Калі не зробіць, сапраўды зьвярнуся ў пракуратуру. Скарга ужо напісаная» , — паведаміла Вера Страмкоўская Радыё "Свабода". 

Ілжывыя зьвесткі пра тое, нібыта Вера Страмкоўская атрымала грошы ў амэрыканскай амбасадзе прагучалі 1-га чэрвеня ў праграме «Панарама тыдня зь Юр’ем Пракопавым». Таксама сярод грантаатрымальнікаў былі названы дачка экс-кандыдата на прэзыдэнта Юлія Казуліна, былы дэпутат Людміла Гразнова, рэдактар «Народнай волі» Ёсіф Сярэдзіч. 

«Ніякіх грошай ад амэрыканскай амбасады сям’я Казуліна, а тым больш я асабіста, не атрымлівала. Я ўвогуле зараз далёкая ад палітыкі, у мяне на першым месцы вучоба. З гэтым паклёпам будзем вызначацца, не выключаю, што пададзім ў суд», — пракамэнтавала праграму Юр’я Пракопава Юлія Казуліна.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования