Вячаслава Сіўчыка арыштавалі на 10 сутак
05.06.2008.
Тэгі: суды, адміністратыўная справа, арышт.
Крыніца: Радыё "Рацыя".
Суддзя суда Мінскага раёна Вячаслаў Тулейка 4 чэрвеня прысудзіў да 10-сутачнага адміністрацыйнага арышту старшыню секцыі "Мемарыял" Беларускага добаахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Вячаслава Сіўчыка на падставе артыкула 23.34 КоАП (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавага мерапрыемства або пікетавання).
В.Сіўчык абвінавачаны ва ўдзеле ў несанкцыяваным мерапрыемстве — падвядзенні вынікаў фотаконкурсу беларускай службы "Радыё Свабода" ("Маё фота — мае Курапаты"), якое прайшло ва ўрочышчы 3 чэрвеня.
Супрацоўнікі Мінскага РУУС затрымалі В.Сіўчыка ў Курапатах напярэдадні цырымоніі памінання ахвяраў сталінізму ў сувязі з 20-годдзем адкрыцця свету трагедыі ўрочышча. Невядомы ў цывільным, які назваўся намеснікам начальніка РУУС па прозвішчы Грыб, даў слова гонару афіцэра, што В.Сіўчык будзе дастаўлены назад ва ўрочышча. Аднак гэтага не адбылося. Ноч палітык правёў у ізалятары часовага ўтрымання Мінскага РУУС.
На думку намесніка старшыні секцыі "Мемарыял" Уладзіміра Раманоўскага, арышт В.Сіўчыка сведчыць аб тым, што сістэма "аднаўляе тэхналогіі расправы з людзьмі 70-гадовай даўніны".
23 красавіка В.Сіўчык быў прыгавораны судом Старадарожскага раёна Мінскай вобласці да 15 сутак адміністрацыйнага арышту на падставе артыкула 23.34 КоАП. Асуджэнне В.Сіўчыка было звязана з падзеямі 19 красавіка, калі з ініцыятывы мемарыяльнай секцыі таварыства аховы помнікаў у вёсцы Дражна Старадарожскага раёна быў устаноўлены і асвечаны шасціканцовы крыж святой Ефрасінні Полацкай у памяць аб 25 мірных жыхарах, забітых членамі 2-й Мінскай партызанскай брыгады 15 красавіка 1943 года. Імёны загінулых пералічаны на мемарыяльнай шыльдачцы, прымацаванай да крыжа. У цырымоніі адкрыцця мемарыяльнага знака бралі ўдзел і відавочцы трагедыі. Праз некалькі дзён паводле рашэння мясцовых уладаў памятны крыж быў дэмантаваны і перавезены на тэрыторыю царквы вёскі Залужжа, што размяшчаецца на адлегласці некалькіх кіламетраў ад Дражна. //БелаПАННавіны па тэме
04.09.2008 Пікеты аб зніклых забароненыя
03.09.2008 За пікет у гарвыканкама міліцыянты склалі пратакол на інваліда-вазочніка
30.08.2008 Малафронтавец аштрафаваны
28.08.2008 За заклік да байкоту і пратэстаў супраць фальсіфікацый арыштаваны актывіст «Еўрапейскай Беларусі»
22.08.2008 Штраф за пратэст супраць абортаў
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма










