Актывіст руху “Зубр” Мікіта Сасім арыштаваны на 10 сутак.
23.03.2005.
23 сакавіка рашэньне пра арышт М.Сасіма вынес суддзя Цэнтральнага раёну г. Мінска Бычко. Мікіта Сасім быў затрыманы 22 сакавіка пасьля акцыі “Свабоду патвязьням!” , якая праходзіла на Кастрычніцкай плошчы г.Мінска. Згодна з пратаколамі складзенымі супрацоўнікамі міліцыі па арт. КаАП РБ 156 (дробнае хуліганства) і 166 (непадпарадкаваньне законным патрабаваньням супрацоўнікам міліцыі). Нягледзячына на істотныя супярэчаньнні ў паказаньнях сьведак-супрацоўнікаў АМАП, суддзя Бычко прызнаў М. Сасіма вінаватым.Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








