Галоўныя навіны
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў
17.09.2008
КДБ лічыць газэту “Свабода” экстрэмісцкай
15.09.2008
Праваабарончы цэнтр “Вясна” пратэстуе супраць падрыхтоўкі ўладамі масавых рэпрэсій у перыяд выбарчай кампаніі
13.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
12.09.2008
Расклад не змяніўся: 12 акругаў засталіся безальтэрнатыўнымі
11.09.2008
Менск: Ярмошына асабіста аддала незаконны загад аб нумарацыі выбарчых участкаў
06.09.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, ліпень-жнівень 2008 году


Сяргей Парсюкевіч: Ніхто й ня думаў, што шлях да лепшага жыцьця будзе лёгкім

06.06.2008. Тэгі: палітвязьні.
Крыніца: «Наша Ніва».

Сёньня рэдакцыя "Нашай Нівы" атрымала ліст Сяргея Парсюкевіча. Ён быў напісаны ім яшчэ да этапу ў Шклоўскую калёнію.

27 траўня атрымаў №19 «Нашай Нівы» ад 22.05.2008. Атрымліваў яе і раней, калі яшчэ быў у Менску ў СІЗА-1. Аграмадны вам дзякуй за дапамагу і падтрымку, якую вы аказваеце мне і маёй сям’і. Бо ж у тым ліку і дзякуючы вашай газэце мы адчуваем такую ўвагу і клопат нашых землякоў.

А тут за кратамі, дзе інфармацыю можна атрымаць толькі слухаючы радыё і зь лістоў, атрыманьне «НН» мае значэньне, якое цяжка пераацаніць. Гэта як глыток паветра для нырца.

Хацелася б падзякаваць усім, хто даслаў віншаваньні і пажаданьні на дзень народзінаў, але ня маю такой магчымасьці чыста тэхнічна — ня хопіць паперы і капэртаў. А яшчэ хачу перадаць сваю ўдзячнасьць тым людзям, якія праводзяць акцыі ў падтрымку палітзьняволеных, дапамагаюць нам маральна і нават матэрыяльна, не забываюцца пра нашых блізкіх. Дзякуючы гэтым Людзям прыходзіць упэўненасьць у тым, што зрабіў справу, патрэбную ўсяму Народу, і расьце перакананасьць, што сьцяг, які спрабаваў несьці, ня будзе кінуты ў бруд і растаптаны, а яго падхопяць іншыя, якія ўсталі замест мяне, расьце ўпэўненасьць у хуткай перамозе. А іначай і быць ня можа — Сьвятло і Праўда заўсёды ў выніку перамагаюць цемру і хлусьню. І для гэтай Перамогі, вядома ж, трэба добра папрацаваць і вытрымаць пэўныя выпрабаваньні. Ніхто й ня думаў, што шлях да лепшага жыцьця ў нашай роднай Беларусі будзе лёгкім і ўсланы кветкамі.

Да таго, што трапіў сюды, за краты, у нейкай ступені стаўлюся як да належнага. Гэта значыць, што ўлады «годна» ацанілі маю дзейнасьць. І тыя беззаконьне і бязладзьдзе, якім ім давялося выкарыстаць, каб мяне сюды засадзіць, яшчэ больш павялічваюць гэтую ацэнку. Гэта значыць, што дыктатура панічна баіцца такіх людзей, якія могуць адстойваць інтарэсы простага чалавека. Улады адчуваюць, што чым далей, тым больш народу ідзе за намі, улады адчуваюць сваю слабасьць і непазьбежны канец. Цяжкасьці, якія адчуваеш тут, за кратамі, пастаянныя спробы прынізіць чалавечую годнасьць тваю альбо людзей, якія знаходзяцца побач, праблемы з поштай і г.д., яны ж толькі загартоўваюць волю, робяць характар цьвярдзейшым, а мэты больш жаданымі. Гэта дадае і здаровай злосьці. Злосьці не да людзей па той бок камэры, а да сыстэмы, якая іх узгадавала. А іх нават шкада, так, мяркуючы па іх паводзінах, яны самі разумеюць сваю непаўнавартасьць.

Гледзячы на нашу моладзь, найлепшых людзей нашай Беларусі, гледзячы на тое, што яны робяць для зьвяржэньня дыктатуры, я разумею, што ў нашай Радзімы ёсьць будучыня, і гэта будучыня сьветлая, і яна за намі. А нас ужо не зламаць! Можна, вядома ж, зьнішчыць канкрэтнага чалавека, але на ягонае месца ўстануць дзясяткі, сотні, тысячы.

Посьпехаў.

З пашанай,

Сяргей Парсюкевіч

P.S. Прабачце за пэўны сумбур у лісьце. Мяне, калі перавялі ў мэдчастку турмы, зь нейкай, я так разумею, усім зразумелай мэтай пасадзілі ў камэру, дзе ў людзей паставілі альбо ставяць дыягназ «невменяем». Яны зараз рэальна «актывізаваліся», і мне цяжка засяродзіцца. Але нават тут, у гэтай “спэцкамэры”, людзі мяне разумеюць, падтрымліваюць і паважаюць. Вельмі шкада гэтых людзей… Ім месца ня тут.

***

Напішыце палітвязьням

Парсюкевіч Сяргей Ягоравіч:

213004, Магілёўская вобл., горад Шклоў, ВК-17.

Кім Андрэй Іванавіч

213000 Магілёўская вобл., горад Бабруйск,
вул.Сікорскага, 1, ВК-2, атрад 11.

Казулін Аляксандар Уладзіслававіч

211300 Віцебская вобласьць,
Віцебскі раён, пас. Віцьба, ВК-3, атрад 1

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования