Буш працягнуў на год санкцыі ў дачыненьні да шэрагу беларускіх чыноўнікаў
09.06.2008.
Тэгі: санкцыі, палітыка, ЗША.
Крыніца: «Наша Ніва».
У паведамленні, распаўсюджаным прэс‑службай Белага дома 6 чэрвеня, гаворыцца, што санкцыі былі ўведзены ў дачыненні да шэрагу членаў урада Беларусі і іншых асоб, якія «падрываюць дэмакратычныя працэсы або інстытуты, парушаюць правы чалавека <…> а таксама ўцягнуты ў дзяржаўную карупцыю, у тым ліку праз адабранне або няправільнае выкарыстанне дзяржактываў Беларусі або злоўжыванне дзяржаўнай уладай».
Санкцыі вырашана працягнуць у сувязі з тым, што, на думку кіраўніцтва Белага дома, дзейнасць гэтых афіцыйных прадстаўнікоў Беларусі «працягвае ствараць асаблівую і выключную пагрозу для нацыянальнай бяспекі і знешняй палітыкі ЗША».
Нагадаем, у чэрвені 2006 года прэзідэнт ЗША падпісаў указ аб фінансавых санкцыях у дачыненні да дзесяці беларускіх чыноўнікаў, «адказных за падрыў дэмакратычных працэсаў і інстытутаў, парушэнне правоў чалавека, дзяржаўную карупцыю».
Указам блакіруецца ўласнасць гэтых чыноўнікаў і іх права на ўласнасць у ЗША, рахункі і магчымасць фінансавых аперацый, а амерыканскім кампаніям і прыватным асобам забаронена заключаць здзелкі з гэтымі службовымі асобамі. Да ўказа прыкладаецца спіс з дзесяці прозвішчаў.
У іх ліку — прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка і яго сын Віктар Лукашэнка, намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Наталля Пяткевіч, міністр юстыцыі Віктар Галаванаў, старшыня Белдзяржтэлерадыёкампаніі Аляксандр Зімоўскі, старшыня КДБ Сцяпан Сухарэнка, дзяржсакратар Савета бяспекі Віктар Шэйман, камандзір брыгады спецыяльнага прызначэння ўнутраных войскаў МУС Дзмітрый Паўлічэнка, міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў, кіраўнік Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.
Навіны па тэме
13.10.2008 Эўропа здымае табу
13.10.2008 Пяць чыноўнікаў застаюцца неўязнымі ў ЭЗ
10.10.2008 Еўрапарламент выступіў за зніжэнне кошту шэнгенскіх віз для беларусаў
09.10.2008 П.Севярынец: спачатку спыніць рэпрэсіі
08.10.2008 Старшыня АБСЕ сустрэўся з лідэрамі апазіцыі
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма











