МАП дала ўраду Беларусі тэрмін да лістападу
09.06.2008.
Тэгі: санкцыі, прафсаюзы, дыскрымінацыя.
Крыніца: БелаПАН.
У 2003 г. Адміністрацыйная рада МАП прыняла рашэнне пачаць у дачыненні да Беларусі расследаванне ў сувязі з скаргай незалежных прафсаюзаў аб парушэнні іх правоў. Падчас расследаванняў факты парушэння правоў працаўнікоў былі пацверджаныя міжнароднымі экспертамі. Беларусь пяць раз уносілася ў спецпараграф дакладу Міжнароднай канферэнцыі працы як краіна, дзе парушаюцца правы прафсаюзаў. Апошні раз гэта адбылося 8 чэрвеня 2007 г. Разам з тым МАП выпрацавала шэраг рэкамендацыяў беларускаму ўраду, у выпадку выканання якіх краіна будзе выключаная з спецпараграфу. Па словах А.Ярашука, у рашэнні экспертаў МАП ад 6 чэрвеня з шкадаваннем адзначаецца, што прагрэс у выкананні рэкамендацый МАНТАЧ у Беларусі не дасягнуты, але маюцца некаторыя "пазітыўныя сігналы". У прыватнасці, 16 красавіка ўрад адмовілася ад прыняцця "дыскрымінацыйнага" закону аб прафсаюзах. Акрамя таго, да канца года ў Беларусі будзе арганізаванае два семінары, прысвечаныя праблемам развіцця прафсаюзаў. "Сёлета абмеркаванне беларускага пытання праходзіла інакш, чым у мінулыя гады, — пракаментаваў ход паседжання ў Жэневе А.Ярашук. — З боку ўрада назіраўся пазітыў і жаданне супрацоўнічаць з незалежнымі прафсаюзамі". З улікам гэтых пазітыўных змен сітуацыя цяпер патрабуе гнуткага і канструктыўнага рашэння, лічыць кіраўнік БКДП. Як паведаміла БелаПАН супрацоўнік прэс-службы МАП Летыцыя Дард, рашэнне па беларускім пытанні будзе ўхвалена Камітэтам па нормах і стандартах 12 чэрвеня, а на наступны дзень яго павінны зацвердзіць на пленарным паседжанні МКТ.
Навіны па тэме
14.10.2008 Незалежны прафсаюз? Не рэгістраваць!
13.10.2008 Эўропа здымае табу
13.10.2008 Пяць чыноўнікаў застаюцца неўязнымі ў ЭЗ
09.10.2008 П.Севярынец: спачатку спыніць рэпрэсіі
08.10.2008 За паўгода ў Гомелі збілі трох замежных студэнтаў
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма











