Ж.Літвіна: Улады нахабна навязваюць грамадству сваё ўяўленне пра ролю СМІ
09.06.2008.
Тэгі: незалежныя выданьні, дыскрымінацыя, свабода слова.
Крыніца: «Еўрапейскае радыё».
Напачатку канферэнцыі, прысвечанай дэмакратызацыі СМІ ў Беларусі, якая прайшла ў Варшаве 6-7 чэрвеня, старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна ў інтэрв’ю Еўрарадыё распавяла, што канферэнцыя тым больш актуальная ў святле апошніх зменаў Еўропы ў дачыненні да Беларусі і абвастрэння неабвешчанай вайны беларускіх уладаў з незалежнымі СМІ.
Гэта першая канферэнцыя такога кшталту, ці ўжо былі падобныя?
Мы арыентаваліся на досвед, які ў нас быў з 2002 года, калі ў Страсбургу ў адну з залаў Савета Еўропы былі запрошаныя прадстаўнікі і афіцыйнага беларускага боку, быў тагачасны міністр Міністэрства інфармацыі і былі прадстаўнікі Беларускай асацыяцыі журналістаў. У нас была аднолькавая магчымасць выказаць сваё стаўленне да сітуацыі са СМІ. І вось тады асноўным вынікам гэтага слуханне было рашэнне, і міністр інфармацыі даў згоду на тое, што тагачасны законапраект аб СМІ. Будзе прадастаўлены еўрапейскім экспертам на экспертызу. Гэта быў абсалютна нечаканы вынік тых слуханняў. І сапраўды значны вынік.
Дык гэты законапраект у рэшце рэшт разгледзелі?
На жаль, той законапраект так і не быў прадастаўлены на экспертызу. Але з іншага боку ён не разглядаўся ў беларускім парламенце і дагэтуль не разглядаецца і не прымаецца. Вось такі быў досвед.
Чаму патрэба правесці наступную падобную канферэнцыю ўзнікла менавіта зараз?
З улікам таго, што за апошнія гады, вось за гэты час, што прайшоў з тых слуханняў, сітуацыя проста катастрафічна пагоршылася, проста ўзнікла патрэба яшчэ раз вярнуцца да слуханняў, яшчэ раз прыцягнуць увагу да ўсіх праблемаў на Беларусі, якія звязаныя з дзейнасцю незалежных СМІ, са свабодай слова. Тым больш, падавалася, што гэта кладзецца ў кантэкст зменаў у палітыцы ў дачыненні да Беларусі, пошук кантакту, пошук дыялогу, магчымасцяў дыялогу. Зноў-такі актуальнае пытанне вяртанне Беларусі статуса ў Парламенцкай асаблеі Савета Еўропы.
Хто сёння тут прысутнічае?
Асноўная ініцыятыва па правядзенні канферэнцыі выходзіла ад Канферэнцыі НДА Савета Еўропы і падкамітэта сродкаў масавай інфармацыі, які ўзначальвае Эндру Макінтош.
А ад беларускіх уладаў, з Міністэрства інфармацыі хто-небудзь прысутнічае?
Вось гэта самае балючае пытанне, таму што сёння яны тут афіцыйна не прысутнічаюць. Ну, гэта і зразумела, таму што гэта не фармат класічных слуханняў, а гэта канферэнцыя. Канферэнцыя ў праве сфармуляваць патрабаванні, прыняць дакументы і далей прапанаваць іх да разгляду беларускаму боку.
Якія вынікі акрамя рэзалюцыі мусяць быць у канферэнцыі?
Чарговы крок, я лічу яго вельмі важным, калі б нам падчас гэтай канферэнцыі ўдалося дасягнуць згоды на стварэнне еўрапейскай назіральнай рады па сітуацыі са СМІ ў Беларусі. То бок нам на сёння патрэбна дапамога і супрацоўніцтва ў падрыхтоўцы маніторынгу, экспертызы.
Вы казалі, што сітуацыя са СМІ ў Беларусі значна пагоршылася за апошнія гады. Што гэта значыць?
Нашыя ўлады абсалютна нахабна навязваюць грамадству сваё ўляўленне пра ролю і месца сродкаў масавай інфармацыі ў грамадстве. І вось гэтыя несупадзенні ў пэўных выпадках проста страшэнна раздражняюць. Калі навідавоку сітуацыя прымянення палітыкі эканамічнай дыскрымінацыі ў дачыненні да незалежнай прэсы.
Напрыклад?
Чытаю інтэрв’ю з нагоды ўручэння ордэна Францыска Скарыны міністру інфармацыі Русакевічу. Ён гаворыць, што два з першых дасягненняў галіны: тое, што ў нас створаныя роўныя эканамічныя ўмовы для дзейнасці сродкаў масавай інфармацыі з рознай формай уласнасцці, і што ў інфармацыйнай прасторы сёння дамінуюць дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі. Гэта абсалютна ганебная з’ява. Гэта тое, чаго трэба саромецца.
Дык усё ж такі, сапраўднае становішча незалежных СМІ ў Беларусі?
Тыя газеты, якія засталіся, яны без праву распаўсюду. 13 выданняў не могуць распаўсюджвацца паз падпіску. 16 выданняў з праблемамі продажу праз кіёскі. І таму мы патрабуем вяртанне ў беларускія друкарні са Смаленска газеты “Народная Воля” і “Товарищ”. Мы патрабуем сёння адмены гэтай забароны на распаўсюд недзяржаўнай прэсы. І на сёння вельмі актуальная праблема, гэта заяўны прынцып акрэдытацыі журналістаў.
Навіны па тэме
29.08.2008 Дэбатаў на дзяржаўных радыёхвалях не будзе
29.08.2008 Дзяржаўная газета практыкуе прысягі на вернасць
28.08.2008 Рэдактар «Борисовских новостей» складае скаргу ў ЦВК
26.08.2008 Алесь Анціпенка: «Калі нічога не адбываецца, можна ствараць толькі жоўтую прэсу»
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма









