Па справе РНЕ дапытваюць тых, каму пагражалі фашысты
10.06.2008.
Тэгі: допыт, КДБ, РНЕ.
Крыніца: Хартыя'97.
Ва ўпраўленьне КГБ па Віцебскай вобласці выкліканыя сябар Сойму КХП БНФ Ян Таўпыга і ягоны аднапарт Ян Дзяржаўцаў, якія паўгады таму атрымалі лісты з пагрозамі ад імя “віцебскага аддзяленьня “Рускага нацыянальнага адзінства”.
20 траўня гэтага года па фактах зьяўленьня ў Віцебску лістоў з пагрозамі ад імя РНЕ Камітэт дзяржбясьпекі узбудзіў крымінальную справу. Цяпер тых, хто атрымліваў падобныя лісты на працягу 2006-2007 гадоў, выклікаюць на допыты, паведамляе “Радыё Свабода”.
Паказаньні ў гэтай справе ўжо далі рэдактар недзяржаўнага бюлетэню «Курьер из Витебска», былы рэдактар газэты “Витебский курьер” Уладзімер Базан, былая старшыня гарадзкой арганізацыі АГП Алена Залеская і праваабаронца Леанід Сьвецік. Яго выклікалі на допыт пасьля 9-гадзіннага ператрусу, падчас якога супрацоўнікі КДБ забралі ў праваабаронцы аргтэхніку, друкаваныя выданьні і нават чыстую паперу.
Леанід Сьвецік кансультаваў тых, хто атрымаў допісы ад імя РНЕ, -- дапамагаў ім складаць заявы ў пракуратуру, каб адпаведныя структуры знайшлі аўтараў лістоў з пагрозамі. Аднак крымінальную справу паводле артыкулу 130.1 “Распальваньне міжнацыянальнай і міжканфэсійнай варожасьці” распачалі толькі цяпер, амаль праз два гады пасьля атрыманьня віцебскай актывісткай Аленай Залескай першага ліста ад РНЕ.
Падрабязнасьці пра тое, што цікавіць у гэтай справе супрацоўнікаў КДБ, выкліканыя на допыт не распавядаюць, бо зь іх узялі падпіску пра неразгалошваньне таямніцы сьледзтва.
Навіны па тэме
20.12.2008 Гомельскія актывісты правялі акцыю "У будучыню - без КДБ"
16.12.2008 Супрацоўнікі КДБ шантажаюць маці актывіста
10.12.2008 КДБ папярэджвае ліцэістаў
01.12.2008 Сарваная вечарына, прысьвечаная Слуцкаму збройнаму чыну
25.11.2008 Гродзенскія прадстаўнікі АГП папрасілі прытулку ў Бельгіі і Галандыі
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








