22 сакавіка суддзя суда Маскоўскага раёну г. Мінска Надзея Рэўцкая вынесла рашэньне пра спагнаньне штрафа ў памеры 720 тысяч рублёў з Вячаслава Ганчарэнкі -- пастара царквы “Новае жыцьцё” Об’яднаньня суполак хрысьціян Поўнага Евангельля
23.03.2005.
Суд прызнаў пастара вінаватым у незаконнай араганізацыі 23 студзеня сходу вернікаў, які адбываўся ў былым кароўніку. На працягу апошніх шасьці месяцаў за правядзеньне богаслужэньняў у былым кароўніку улады неаданаразова выносілі штрафы кіраўніцтву суполкі. Нягледзячы на гэта вернікі працягваюць зьбірацца ў будынку кожную нядзелю іпатрабуюць ад уладаў дазволіць рэканструкцыю кароўніка ў раёне Сухарава дзеля таго, каб памяшканьне было прыстасаваным для правядзеньня богаслужэньняў.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








