Праваабаронцы за свабодныя выбары
12.06.2008.
Тэгі: заявы, выбары-2008.
Па папярэдняй інфармацыі Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, чарговыя выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь адбудуцца 28 верасня 2008 года. У сувязі з гэтай значнай палітычнай падзеяй у жыцці нашай краіны мы, беларускія праваабаронцы, заяўляем, што заўсёды выступалі і выступаем за свабодныя і справядлівыя выбары, правядзенне якіх здолела б умацаваць давер грамадзянаў да новаабранага прадстаўнічага органа дзяржаўнай улады, паспрыяла б развіццю дэмакратыі ў краіне.
Кіруючыся дадзенай пазіцыяй, мы распачынаем маніторынг выбараў, які будзе адбывацца на падставе аналізу ўсіх этапаў выбарчай кампаніі. Аналіз будзе адбывацца на падставе інфармацыі праваабаронцаў з усіх рэгіёнаў Беларусі.
Ацэнка этапаў выбарчага працэсу будзе ажыццяўляцца сыходзячы з іх адпаведнасці выбарчаму заканадаўству Беларусі і міжнародным стандартам, выканання прынцыпаў транспарэнтнасці, свабоды і справядлівасці выбарчага працэсу. Пра вынікі маніторынгу будуць праінфармаваныя беларуская грамадскасць і міжнародная супольнасць.
У сваёй працы мы адкрытыя да супрацоўніцтва з усімі дзяржаўнымі і недзяржаўнымі арганізацыямі, а таксама асобамі, зацікаўленымі ў правядзенні свабодных, справядлівых і дэмакратычных выбараў.
Алег Гулак, старшыня РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт”
Алесь Бяляцкі, праваабаронца, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай Федэрацыі Правоў Чалавека
Тэлефон для даведак і ўдакладненняў: +375 44 7256490
Навіны па тэме
14.10.2008 Цэнтрвыбаркам зарэгістраваў 55 членаў Савета Рэспублікі
14.10.2008 Цэнтрвыбаркам адмовіў у задавальненні скаргаў
10.10.2008 Фальсіфікацыя выбараў не зацікавіла пракуратуру
10.10.2008 Выбары – дадатковы штуршок намэнклятурнай прыватызацыі
10.10.2008 Прэзідыум палітсавета АДС даў ацэнку мінулай выбарчай кампаніі
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма











