У Гомелі затрымалі актывістаў незарэгістраванага моладзевага руху “Лімон”
24.03.2005.
23 сакавіка ў Гомелі каля ўнівэрсытэту імя Францішка Скарыны старшы лейтэнант міліцыі Чучвага з напарнікам затрымаў студэнтку Юлю Сівец ды маладога рабочага Аляксандра Гехта, паведаміла Радыё Свабода.Іх абвінавацілі ў распаўсюдзе ўлётак незарэгістраванага маладзёвага руху “Лімон”, зьмест якіх нібыта наносіць шкоду дзяржаўнаму і грамадзкаму парадку.
Ва ўлёткіх з гумарам апавядалася пра першую гадавіну дзейнасьці “Лімону”. У актыве арганізацыі – правядзеньне грамадзкага галасаваньня пра трэці тэрмін прэзыдэнцтва, акцыі “Галя, я вярнуўся!”, распаўсюд адмысловых улётак з нагоды інаўгурацыі прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Юшчанкі ды іншыя.
Гадавіна руху “Лімон” прыпадае акурат на 1 красавіка – Дзень сьмеху.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








