Па 30 базавых велічынь штрафу кожнаму з ўдзельнікаў акцыі ў Полацку
12.06.2008.
Тэгі: суды, Малады Фронт, адміністратыўная справа, штрафы.
Крыніца: Прэс-служба «Маладога Фронту».
У Полацку завяршыўся суд над моладзевымі актывістамі, затрыманымі 11 чэрвеня ў цэнтры горада. Нагадаем, учора Кацярына Салаўёва, Алесь Круткін, Сяржук Каралёнак, Мікалай Дземідзенка і Дзяніс Хабераў разгарнулі расьцяжку “STOP ДЫКТАТУРА” насупраць Полацкага выканкаму, за што былі затрыманы і абвінавачаны ў несанкцыянаваным пікетаваньні. Ноч маладзёны правялі ў ізалятары часовага ўтрыманьня. Дзянісу Хабераву стала дрэнна з сэрцам, і яго забрала “хуткая дапамога”.
Гэта ня першая адміністрацыйная адказнасьць маладафронтаўцаў, таму ім пагражаў арышт да 15 сутак. Але судзьдзя Дзеравенка Н.В абмежавалася штрафамі. Акрамя гэтага, па пісьмовым патрабаваньні Алеся Круткіна спадарыня Дзеравенка вяла працэс на беларускай мове.
Як стала вядома пазьней, мясцовую актывістку, якая здымала акцыю, таксама затрымалі ў горадзе людзі ў цывільным і, прымусіўшы выдаліць фотаздымкі, адпусьцілі на свабоду.
Навіны па тэме
04.09.2008 Пікеты аб зніклых забароненыя
03.09.2008 За пікет у гарвыканкама міліцыянты склалі пратакол на інваліда-вазочніка
30.08.2008 Малафронтавец аштрафаваны
29.08.2008 Новая крымінальная справа супраць “маладафронтаўцаў”?
28.08.2008 За заклік да байкоту і пратэстаў супраць фальсіфікацый арыштаваны актывіст «Еўрапейскай Беларусі»
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма










