Галоўныя навіны
09.01.2009
Сьмяротнае пакараньне ў Беларусі: аналіз за 2008 год
09.01.2009
У Беларусі пашыраецца практыка выкарыстаньня Узброеных сілаў, як сродка барацьбы з іншадумцамі
26.12.2008
Шаноўныя сябры, чытачы нашага сайту, прыхільнікі і аднадумцы!
15.12.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, кастрычнік-лістапад 2008 году
09.12.2008
Міжнародная федэрацыя правоў чалавека (FIDH) і Праваабарончы цэнтр "Вясна" заклікаюць урад Рэспублікі Беларусь выконваць міжнародныя абавязацельствы ў галіне правоў чалавека
04.12.2008
На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»


Ці дадуць улады працаваць назіральнікам на выбарах?

11.06.2008. Тэгі: выбары-2008.
Крыніца: «Завтра твоей страны».

У Менск прыбыла дэлегацыя Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЭ (БДІПЧ АБСЭ). Гэтая структура, апроч іншага, займаецца і назіраньнем за выбарамі ў розных краінах сьвету. Ці будуць на восеньскіх парлямэнцкіх выбарах створаны прымальныя ўмовы для працы назіральнікаў, у тым ліку і замежных?

Што да міжнароднага назіраньня, то, на думку віцэ-прэзыдэнта Міжнароднае Фэдэрацыі правоў чалавека (МФПЧ) Алеся Бяляцкага, улады, гледзячы па ўсім, пойдуць насустрач міжнародным структурам.

-- А што тычыцца ўнутранага назіраньня, якое, як мяркуецца, будуць арганізоўваць беларускія праваабаронцы, то тут могуць быць праблемы, бо ўлада нэрвова рэагуе на ўнутранае назіраньне, ведаючы, што якраз беларускія назіральнікі могуць заўважыць значна больш, чым замежныя, якія прыязджаюць на непрацяглы час, і потым падзяліцца гэтай інфармацыяй зь міжнроднай супольнасьцю, - адзначае Алесь Бяляцкі. – Тым ня менш, згодна Канстытуцыі, згодна закону аб выбарах кожны грамадзянін Беларусі мае права ўдзельнічаць у назіраньні за выбарамі. Таму, строга зыходзячы з канстытуцыйных правоў, беларускія праваабаронцы пастараюцца ўсё ж удзельнічаць у гэтым назіраньні, але як яно атрымаецца, пакуль цяжка казаць, улічваючы папярэдні вопыт.

Віцэ-прэзыдэнт МФПЧ нагадаў, што ў 2001 годзе з прычыны назіраньня за выбарамі быў зачынены Праваабарончы цэнтр “Вясна”, а ў 2006 годзе актывісты няўрадавай арганізацыі “Партнёрства”, якая займалася назіраньнем, былі арыштаваныя і асуджаныя да турэмнага зьняволеньня.

-- Вялікіх наўпроставых перашкодаў фізычнага кшталту ня будзе, - мяркуе палітоляг Аляксандр Класкоўскі. – І наадварот, зараз можна заўважыць, што беларускае кіраўніцтва ўсяляк піярыць сваю гатоўнасьць шырока расчыніць дзьверы перад замежнымі назіральнікамі. Рэч у тым, што тое, што выклікае найбольшыя пярэчаньні і з боку апазыцыі, і розных замежных структураў, - гэта латэнтнасьць гэтага мэханізму, які забясьпечвае “элегантныя перамогі”, тое, што немагчыма ўбачыць чалавеку, які прыехаў назіраць на некалькі дзён ці нават тыдняў: гэта і пяць дзён датэрміновага галасаваньня, гэта і тое, што за падлікам бюлетэняў у камісіях ня могуць назіраць прадстаўнікі апазыцыйных партыяў. Адным словам, ёсьць цэлы арсэнал сродкаў, якія адсякаюць лішнія вочы ад таго мэханізму, у выніку якога зьяўляюцца афіцыйныя лічбы.

Па словах Аляксандра Класкоўскага, у дзень выбараў назіральнікаў пусьцяць на выбарчыя ўчасткі, зьнешне ўсё будзе выглядаць прыстойна, міліцыя будзе сачыць за парадкам, усе будуць заходзіць за феранку ў кабінку для галасаваньня, таму вялікіх адкрытых парушэньняў міжнародныя назіральнікі ня знойдуць.

-- Але там таксама ня лыкам шытыя, і, натуральна, у выніковай справаздачы будзе адзначана (я так прагназую, бо цудаў ня здарыцца), што не было, напрыклад, роўнага доступу кандыдатаў да мэдыяў, у камісіях няма прадстаўнікоў апазыцыі, было адсяваньне непажаданых кандыдатаў па нейкіх дробных фармальных прычынах, - мяркуе экспэрт “Заўтра тваёй краіны”. – Аднак маральна да гэтага беларускія ўлады гатовы, яны традыцыйна скажуць, маўляў, яны прыехалі з загадзя падрыхтаванай справаздачай, і тут хоць са скуры вылузвайся, ім усё адно будзе ня так. Таму кожны бок згуляе сваю ролю, і ўсе застануцца пры сваіх.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования