Галоўныя навіны
06.09.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, ліпень-жнівень 2008 году
05.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
05.09.2008
Мазыр: Выбаршчыкам паказалі іх сапраўднае месца
03.09.2008
Аналіз этапа рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты
01.09.2008
2 верасьня адбудзецца прэзентацыя дакладу «Умовы ўтрыманьня пад вартай у Рэспубліцы Беларусь»
30.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульнені
29.08.2008
Паведамленне для журналістаў
23.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
19.08.2008
Фармаванне ўчастковых выбарчых камісій
18.08.2008
Паведамленне для журналістаў
16.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
08.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні


Фота зьніклых надрукуюць на запалках

12.06.2008. Тэгі: акцыі, грамадства, зьнікненьні.
Крыніца: BulletinOnline.

Беларуская міліцыя ня мае зьвестак на больш як 2000 дарослых і дзяцей. Яны выйшлі па нейкіх клопатах, справах і больш не вярнуліся да родных і знаёмых.

Намесьнік Генэральнага пракурора Беларусі Барыс Тарлецкі паведаміў, што за апошнія сем гадоў падаваліся ў вышук больш за 46 тысяч зьніклых без вестак жыхароў Беларусі.

– Большасьць зь іх была знойдзена, і пераважна жывымі. Аднак лёс больш чым двух тысяч нашых суайчыньнікаў, у тым ліку 69 дзяцей, да гэтага часу невядомы, – удакладніў Барыс Тарлецкі.

На сытуацыі ў пошуку зьніклых дзяцей пракурор засяродзіўся асобна. Ён лічыць неабходным наладзіць супрацоўніцтва зь вядомай расейскай тэлепраграмай "Чакай мяне".  Па словах Барыса Тарлецкага, варта было б павялічыць картатэку ДНК дзяцей з так званай групы рызыкі.

– Калісьці мы хацелі друкаваць фотаздымкі зьніклых дзяцей на скрыначках з запалкамі, але не атрымалася. Чаму б цяпер не паспрабаваць выкарыстоўваць такую практыку? – прапанаваў Барыс Тарлецкі.

Наконт спраўджваньня такога намеру я гутарыла з намесьнікам генэральнага дырэктара вытворчага аб’яднаньня "Пінскдрэў" Міхаілам Галавешкіным. Шмат гадоў ён непасрэдна кіраваў вытворчасьцю пінскіх запалак.

Са словаў суразмоўцы, Беларусь спажывае прыкладна 350 тысяч вялікіх скрыняў запалак ў год. У адной скрыні – 1.000 маленькіх скрыначак. Акрамя пінскай фабрыкі, запалкі вырабляюць яшчэ ў Барысаве і Гомелі.

– Няма нічога складанага ў тым, каб надрукаваць здымкі зьніклых, – кажа Міхаіл Галавешкін, – але нам патрэбная пісьмовая прапанова ў гэтым, а таксама дамоўленасьці ў разьліках. Спатрэбіцца таксама юрыдычны дазвол.

У эфэктыўнасці акцыі, якую прапануе пракурор спадар Тарлецкі, Міхаіл Галавешкін упэўнены:

– Запалкамі карыстаюцца ўсе: хто курыць і ня курыць, мужчыны і жанчыны, маладыя і сталыя.

Вытворчасьць запалак каардынуе канцэрн "Беллесбумпрам". Спэцыялісты паведамілі, што сёлета выдаткоўваюцца больш як 30 мільёнаў рублёў на тэхнічнае абнаўленьне ўсіх трох фабрык.

Наша даведка: першая вытворчасьць бясьпечных запалак, падобных на сёньняшнія, была створаная ў 1855 годзе ў Швэцыі. Практычна адначасова разьвіваецца філуменія – калекцыяніраваньне этыкетак. У Беларусі, паводле зьвестак Менскага клюбу філуменістаў, на сёньня больш як паўсотні калекцыянэраў зьбіраюць этыкеткі ад запалак.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования